На запыт знайшлося 43 артыкулы

  1. 1
    адаробка — дзябёлая, гладкая.
    І Хадорына адаробка носіцца як жаробка.
  2. 2
    адбубеніць — пабіць, адлупцаваць, уваліць.
    Яму хлопцы так адбубенілі, ледзь ногі валачэць.
  3. 3
    адварот — агіда, непрыняцце.
    У яе на такога кавалера адварот.
  4. 4
    адгладзіцца — паправіцца.
    Было ўжо рэбры свяціліся, а цяпер, глядзі ты, адгладзілася.
  5. 5
    адгудзіць — адгаварыць, адбіць.
    Ці я тваіх конікаў апудзіў, // Ці я тваю дзяўчыну адгудзіў?
  6. 6
    аддаць — палягчэць.
    Таблетку выпіў, трошку аддало.
  7. 7
    аддух — перадых, адпачынак, супакой.
    І галава аддуху патрабуіць.
  8. 8
    аджылы — сталага, пахілага веку.
    Чалавек ён ужо аджылы, з маладымі ня ўгоніцца.
  9. 9
    аджыць — перажыць.
    І першую жонку кінуў, ён іх пяць аджыў.
  10. 10
    ад'зябнуць — ззябнуць.
    Цвяты й тыя ад'зяблі - халоднае лета сёлета.
  11. 11
    адказваць — завяшчаць.
    Перад смерцю ўсё свайму першаму адказала.
  12. 12
    адкарапкацца — адчапіцца, адкараскацца.
    Ад гора ніяк не адкарапкаішся.
  13. 13
    адкормнік — парсюк, пастаўлены на адкорм.
    Адкормніку корму не набрацца.
  14. 14
    адкрасці — забраць назад потайна.
    Міліцыянер забраў дудкі (як самагонку гналі), а малец узяў ды адкраў іх.
  15. 15
    адкрасціся — незаўважна адысці.
    Памалу ад мяне адкраўся.
  16. 16
    адкрэвіць — адысці ад хваробы, паправіцца, паздаравець.
    Можа, я троху адкрэўлю ў бальніцы.
  17. 17
    адмалі — змалку.
    Ён яшчэ адмалі, як нарадзіўся, хваравіты.
  18. 18
    аднавуры — аднавокі.
    Шашок аднавуры, ды бачыць, дзе куры. Сляпінда ты аднавурая!
  19. 19
    аднадумец — хто адной думкі з некім.
    Мы з ёй такія аднадуміцы, што куды там!
  20. 20
    аднакавы — аднолькавы.
    Боты драныя мае, // Дома лакавыя. // А ці ў дзевак, а ці ў баб - // Усе аднакавыя.

Паведаміць пра недакладнасьць