На запыт знайшлося 92 артыкулы

  1. 21
    басоля — басэтля.
    Цяпер бабі не да солі, як зайгралі ў басолі.
  2. 22
    басці — упарта казаць глупства.
    Што ты бадзеш адно й тое як бык?
  3. 23
    баўдур, байдур — дурань, ёлуп.
    З баўдурам гаварыць - толькі язык студзіць. Урадзіўся такі байдур, што сорам бярэць.
  4. 24
    бахар — каханак, хахаль.
    У яе бахары невыводныя.
  5. 25
    бахмачы — гронкі, кутасы.
    Хмель абвіўся каля алешыны, а з бахмачамі вецер дурэў.
  6. 26
    бацькоўшчына — родны кут, родныя мясціны, сядзіба.
    Гэта бацькоўшчына, я тут вырасла.
  7. 27
    бацяны — дзеці, сыны.
    Прыхаджу дамоў, а маіх бацяноў німа.
  8. 28
    бачына — бок, бакавіна.
    За бачыну дзеўку пашчыпаіш.
  9. 29
    бачэнак — маленькая бочка.
    Сёлета ажно пяць бачэнкаў грыбоў насаліла.
  10. 30
    беганіна — бегатня, марныя клопаты.
    Беганіны на цэлы дзень, а заробку на цень. Ад беганіны ногі адбіў, а толку ніякага.
  11. 31
    безздароўе — немач, хвароба.
    Маладому ні стому, ні злому не было, а старога безздароўя спасцігла.
  12. 32
    белата — белізна.
    Такой белатой аддаець лайно.
  13. 33
    беліна — бель (гатунак яблыкаў).
    А яна беліна была, ад яблыкаў аж сукі трашчэлі.
  14. 34
    белле — святочная апратка.
    Надзявайся, бабка, у белае белля, // Павязу я цябе з сабой на вяселля.
  15. 35
    белюга — белая гарэлка.
    Дай якой белюгі пацягнуць, а то ад віна галава баліць.
  16. 36
    беркавец — дзесяць пудоў.
    Спраўнай карові на зіму беркаўцаў пад дваццаць сена трэба, ня мені.
  17. 37
    біць — ісці напралом, уцэла.
    Куды мы б'ём у хмызы, дарога ж збоку.
  18. 38
    благаваты — слабы, кепскаваты.
    Конь благаваты, а трэба дзёран уздзіраць.
  19. 39
    благата — дрэнны, дрэнь.
    Пашлі мы ў клуб, а там сабралася адна благата.
  20. 40
    блажыць — робіцца блага.
    Блажыць яму нешта пасля пачастунку.

Паведаміць пра недакладнасьць