На запыт знайшлося 122 артыкулы

  1. 61
    улядаіць — апрацівець, знелюбець, устыць.
    Улідаіў ён мне сваімі заляцаннямі ды абяцаннямі. Улідаіў мне гэны скупірдзяй, над кажнай капейкай трасецца.
  2. 62
    унаначкі — начаваць.
    Да яе мальцы ўнаначкі ходзюць.
  3. 63
    унасіць — насіць, быць цяжарнай.
    Калі яшчэ не ўнасіла многа, чаму ж бы аборт не ўзялася зробіць?
  4. 64
    уніжацца — асядаць.
    Магіла будзіць уніжацца яшчэ.
  5. 65
    уносніца — кукіш, хвіга; яшчэ — насоўка.
    Доўга ня думаючы, даў яму ўносніцу пад самы нос. А ўносніца ў цябе ёсь?
  6. 66
    унурыцца — пайсці ў сябе, сцяцца, адчужэцца ад усіх.
    Мікіта так унурыўся, нічым ня ўзяць яго.
  7. 67
    унячывелі — ва ўтрапенні, нічога не помнячы.
    Прыбеглі дамоў унячывілі, доўга не маглі адыйсці.
  8. 68
    упаплечкі — упоплеч.
    Ідуць яны ўпаплечкі, а кругом ноч.
  9. 69
    упар, упорына — упарты, незгаворлівы.
    Упар як упрэцца, не дакажаш яму, хоць трэсні. Гэтая ўпорына чортам створана.
  10. 70
    упахадушках — ходзячы.
    Чалавек упахадушках, дык час неўзаметку праходзіць.
  11. 71
    уперамеш — на змену.
    Дзяжурылі ўперамеш, то ён дзень, то я ноч.
  12. 72
    упіка — папрок.
    Твае ўпікі мне ўсю душу пераелі.
  13. 73
    упіркі — упартасць, незгаворлівасць.
    Добра, што згадзіліся й упіркі не хадзілі.
  14. 74
    упіць — добра выпіць.
    Ні я ўпіла, ні я ўела, // Ні добра ўхадзіла, // А я ж свае малады леты // Дарма патраціла.
  15. 75
    уплысціся — асесці.
    Хата, уплыўшыся ў зямлю, стаіць.
  16. 76
    уплютацца — учапіцца.
    Як уплюталася ей у валасы, чуць адцягнулі.
  17. 77
    упобак — побач, бок у бок.
    Усю дарогу йшоў з ім упобак.
  18. 78
    упокаддзю — падаючы, валячыся долу.
    Дзень робюць, а ноч п'юць, аж упокаддзю поўзаюць.
  19. 79
    управіць — спарадкаваць, давесці да ладу.
    Пакуль скаціну сваю ўправіла, дык і ноч агарнула.
  20. 80
    упрыпрыж — падскокваючы.
    Яна збачку ўпрыпрыж ідзець.

Паведаміць пра недакладнасьць