На запыт знайшлося 8 артыкулаў

  1. 1
    ураг — наравісты, няўступлівы.
    Як уродзіцца ўраг, дык і памрэць урагам.
  2. 2
    урагі — наравы, капрызы.
    Я з цябе твае ўрагі выб'ю, ты мне не варанджайся. Такі ўжо наравісты конь быў у яго, поўны косці ўрагаў.
  3. 3
    ураджэнец — свой, тутэйшы.
    Ён ураджэнец, а тут сусвецця з'ехалася.
  4. 4
    урадна — святочна, паглядна, урачыста.
    У госці надзеўся ўрадна. Ён сягоння такі ўрадны - хоць пад вянец. Настольнік заслалі ўрадны, каляровы. Я ва ўраднай хусцінцы так і хаджу цэлы дзень.
  5. 5
    урод, урода — ураджай, спор.
    Гэтым летам німа ўроду, дык німа нідзе сена, німа ўраджаю. Сёлета на агуркі не такая ўрода.
  6. 6
    уроіцца, роіцца — здасца, прымроіцца.
    Уроілася ёй, што злодзя ў хату ломіцца, дык ад крыку зашлася. І што гэта яму ўроілася, быць я не прывеціла яго.
  7. 7
    уручча — кій, палка, кавенька, папірушка.
    Хоць якое ўручча ў руку ўзяць, усё ж прыступней ісці.
  8. 8
    урэзацца — моцна закахацца (з усмешкай).
    Я ўлюбілася, я урэзалася, // Без нажа, малада, я зарэзалася.

Паведаміць пра недакладнасьць