На запыт знайшлося 15 артыкулаў

  1. 1
    усвежа — па цаліку, уцэла.
    Цяжка было ехаць па снезі ўсвежа.
  2. 2
    усіліцца — умацавацца.
    Пярэччына (папярэчка, падпорка) стала валіцца, дык я падпёрла яе, ніхай усіліцца троху.
  3. 3
    ускарыпкацца — узлезці, узабрацца.
    Неяк-ткі ўскарыпкалася на воз і даехала дамоў.
  4. 4
    ускуліць — узваліць.
    Ускуліў на плечы мех з бульбай як панесці.
  5. 5
    услон, услонік, услончык — кароткая лава.
    Каля грубкі ўтульна сядзець на ўслончыку.
  6. 6
    услужыць — зрабіць паслугу, уважыць.
    Прыдзе начальнік, стаіць чакаіць, пакуль яму ўслужаць.
  7. 7
    усмяху — жартам.
    Усмяху сказаў, што жыць без яе ня можаць, яна й верыць.
  8. 8
    успадобіцца — спадабацца, уцягнуцца ў нешта.
    Успадобілася мальцу жыць балмаччу.
  9. 9
    успацца — уцягнуцца ў сон.
    Успаўся на сонцы, уседзіўся.
  10. 10
    устоіцца — адстаяцца.
    Малако адрання, дык яно ўстоілася.
  11. 11
    усторкнуцца — з'явіцца, прыйсці, надарыцца.
    Госць усторкніцца, дык і прыняць трэба.
  12. 12
    усупэчыць — збыць з рук, уперці нешта праз сілу.
    Усупэчыў зляжалы кажух, і ня ведаю, што з ім цяпер рабіць.
  13. 13
    усухую — цвяроза.
    Тут ён нап'ецца, а яна будзіць усухую.
  14. 14
    усходы — пад'ём у абутку.
    Боты ніяк на нагу ня ўсторкну, усходы малыя.
  15. 15
    усцерагацца — асцерагацца.
    Яго болі за ўсё ўсцерагайся.

Паведаміць пра недакладнасьць