На запыт знайшлося 4 артыкулы

  1. 1
    ушкурыць — уцяць, дапячы.
    Добра-ткі яго ўшкурыў, што дасюль апомніцца ня можаць.
  2. 2
    ушчаміць — ухапіць, укіпцюрыць.
    Сава курэй у лапы ўшчэміць і давай латашыць.
  3. 3
    ушчын — пачатак.
    Ні ўшчыну, ні ўспаміну, праваліўся, як у мякіну.
  4. 4
    ушчынаць — пачынаць гаварыць.
    Ушчынаць пачынаіць, а дагаварыць забываецца.

Паведаміць пра недакладнасьць