На запыт знайшлося 58 артыкулаў

  1. 21
    хатнішча — месца, дзе стаяла хата.
    Ні следу ад іхняга падвор'я, толькі хатнішча з бур'яну трохі значыцца.
  2. 22
    хвалько — выхваляка.
    Хвалько сам сябе хваліць.
  3. 23
    хвараваты — нездаровы, падупалы.
    А Любка гэта хвараватая.
  4. 24
    хваросце — асцё.
    Такое хваросце ўесца ў косці.
  5. 25
    хваросціць — лупцаваць розгай, дубцом.
    Матка яму хваросціць па спіне, а малы ня плачаць, упар такі.
  6. 26
    хварун — які часта хварэе.
    А мой мяншак такі ўжо хварун, з болек не вылізаіць.
  7. 27
    хварэц — хворы, нядужы.
    У гэтым дварцы ўсе хварцы.
  8. 28
    хвастацца — лупцавацца венікам.
    Хвастаўся на палку, пакуль ня стаў, як арак, чырвоны.
  9. 29
    хвась — гонар, ганарлівасць.
    За хвась маіць, што ён начальнік. Граззю гразь, ды якая хвась.
  10. 30
    хвашчанка — вяхотка, мачалка (звычайна з хвашча).
    Чуць адшаравала кацёл хвашчанкай.
  11. 31
    хвінтос — хвіга.
    Хвінтос пад нос табе, а ня грошы.
  12. 32
    хіба — бяда, напасць, пошасць.
    Прыходзіць да нас ужо хіба. Яго хіба пахібіла.
  13. 33
    хлебіна — хлеб.
    Хоць нейкая хлебіна вядзецца, а ўсё ж не галадоўля.
  14. 34
    хлебнік — хто спрыяе зарабляць хлеб.
    Конь - хлебнік, а каровам усё пад хвост пхаюць, а пасля кароў за хвост цягаюць.
  15. 35
    хлёп — хліп (гукаперайманне).
    Толькі перайшла масток, а агонь хлёп і патух.
  16. 36
    хліб — глыток, раз хлібнуць.
    Варыўся ў катле грыб, і поліўкі той на адзін хліб.
  17. 37
    хлібала — посная, слабая страва.
    Аб гэтым хлібалу ты скора есці захочаш.
  18. 38
    хлудаваты — нязграбны, вуглаваты.
    Хлудаватая дзяўчына, як конь ламавы.
  19. 39
    хлябіна — бохан.
    Хлябіну на стол - еш, хоць пуза расперажы!
  20. 40
    хляпа; хляпіць — мокры снег; калі йдзець мокры снег.
    Такая хляпа, аж дарогі не відаць. Хляпіць пачало яшчэ зрання.

Паведаміць пра недакладнасьць