На запыт знайшлося 9 артыкулаў

  1. 1
    хлебіна — хлеб.
    Хоць нейкая хлебіна вядзецца, а ўсё ж не галадоўля.
  2. 2
    хлебнік — хто спрыяе зарабляць хлеб.
    Конь - хлебнік, а каровам усё пад хвост пхаюць, а пасля кароў за хвост цягаюць.
  3. 3
    хлёп — хліп (гукаперайманне).
    Толькі перайшла масток, а агонь хлёп і патух.
  4. 4
    хліб — глыток, раз хлібнуць.
    Варыўся ў катле грыб, і поліўкі той на адзін хліб.
  5. 5
    хлібала — посная, слабая страва.
    Аб гэтым хлібалу ты скора есці захочаш.
  6. 6
    хлудаваты — нязграбны, вуглаваты.
    Хлудаватая дзяўчына, як конь ламавы.
  7. 7
    хлябіна — бохан.
    Хлябіну на стол - еш, хоць пуза расперажы!
  8. 8
    хляпа; хляпіць — мокры снег; калі йдзець мокры снег.
    Такая хляпа, аж дарогі не відаць. Хляпіць пачало яшчэ зрання.
  9. 9
    хляхатаць — кіпець.
    Вада ўжо хляхочаць, скора бульба зварыцца.

Паведаміць пра недакладнасьць