 |
На ваш запыт знойдзены 31 артыкул
-
чабох — бух, бабух, чухвост (гукаперайманне).
Дзед бабу чабох на дно. // - А мне, дзедзька, і тут ладно.
-
чалядзіна — фанабэрлівы, пыхлівы.
Чалядзіна - шастом галаву не дастаць.
(Чуецца ўспамін пра панскую чэлядзь.)
-
чамергес — самагонка, напой, таннае віно.
Нейкага чамергесу выцісніць, каб вочы заліць, а спашнікі й стараюцца.
-
чамярыца — самагонка, саматужка.
Адна баба напілася нейкай чамярыцы й памёрла.
-
чапурыцца — прыбірацца, вымоджвацца.
Пакуль чапурылася, бульба зварылася.
-
чарано — чарэнь, самае гарачае месца на сярэдзіне печы.
На чаране спіну выграіш, і ўся хвароба пройдзіць.
-
чараўніцтва — чары, вядзьмоўства.
Я ня ўмею ніякага чараўніцтва, я толькі да Бога, я нічога не памагу, што твой мужык да другой ходзіць.
-
чаркат — крык, гвалт, базар.
Сарокі чаркат паднялі, некага высачылі. Бабы на базары такі чаркат з нічога ўшчалі, жах.
-
чарналяпка — злая (лічыцца, што ў злога сабакі чорная ляпа).
І сам, як сабака, і жонка чарналяпка, іх і злодзя баіцца.
-
чаропкі — дзяўчаткі (кепліва).
Адны чаропкі ў Ляксея, каб хоць адзін ды сын.
-
чарэп'е — чарапкі, цурачкі.
Буталь пабіўся, і чарэп'я ляжыць.
-
часадла — грубы грэбень часаць карову, каня.
Вычасалі часадлам на вясну, аж у каровы бакі ільсняцца.
-
часты — пачастункі, частаванне.
Часты там такія былі, што дасюль есці ня хочацца.
-
чачотка — пакручастая бярэзіна.
З чачоткі добра тапарышча робіць, не скіпаіцца.
-
чачэніць — гаварыць, слухаючы толькі сябе, трашчаць.
Сарочыха як пачне чачэніць, спыніцца ня можаць. Расчачэнілася - слова ня дась уставіць.
-
чмур — балагур, зух пагаварыць, вясёлы.
З гэным чмуром са смеху памром.
-
чмура — драбната.
Рыбы налавілі, такой чмуры, толькі ад ката абараніцца.
-
чмыгануць — шмыгнуць.
Чмыгануў заяц у кусты, толькі бачылі яго.
-
чомбар, чонбар — чабор.
І чомбар у лесі дзікі на ўзмежках. Даўней чонбару назбіраюць і заварываюць як чай.
-
чоснак — часнык.
Чоснак добра ў кілбасу ўкрышыць, тады яна кілбасой пахніць.
|
 |