-
1
чабох — бух, бабух, чухвост (гукаперайманне).
Дзед бабу чабох на дно. // - А мне, дзедзька, і тут ладно. -
2
чалядзіна — фанабэрлівы, пыхлівы.
Чалядзіна - шастом галаву не дастаць.
(Чуецца ўспамін пра панскую чэлядзь.) -
3
чамергес — самагонка, напой, таннае віно.
Нейкага чамергесу выцісніць, каб вочы заліць, а спашнікі й стараюцца. -
4
чамярыца — самагонка, саматужка.
Адна баба напілася нейкай чамярыцы й памёрла. -
5
чапурыцца — прыбірацца, вымоджвацца.
Пакуль чапурылася, бульба зварылася. -
6
чарано — чарэнь, самае гарачае месца на сярэдзіне печы.
На чаране спіну выграіш, і ўся хвароба пройдзіць. -
7
чараўніцтва — чары, вядзьмоўства.
Я ня ўмею ніякага чараўніцтва, я толькі да Бога, я нічога не памагу, што твой мужык да другой ходзіць. -
8
чаркат — крык, гвалт, базар.
Сарокі чаркат паднялі, некага высачылі. Бабы на базары такі чаркат з нічога ўшчалі, жах. -
9
чарналяпка — злая (лічыцца, што ў злога сабакі чорная ляпа).
І сам, як сабака, і жонка чарналяпка, іх і злодзя баіцца. -
10
чаропкі — дзяўчаткі (кепліва).
Адны чаропкі ў Ляксея, каб хоць адзін ды сын. -
11
чарэп'е — чарапкі, цурачкі.
Буталь пабіўся, і чарэп'я ляжыць. -
12
часадла — грубы грэбень часаць карову, каня.
Вычасалі часадлам на вясну, аж у каровы бакі ільсняцца. -
13
часты — пачастункі, частаванне.
Часты там такія былі, што дасюль есці ня хочацца. -
14
чачотка — пакручастая бярэзіна.
З чачоткі добра тапарышча робіць, не скіпаіцца. -
15
чачэніць — гаварыць, слухаючы толькі сябе, трашчаць.
Сарочыха як пачне чачэніць, спыніцца ня можаць. Расчачэнілася - слова ня дась уставіць.
На запыт знайшлося 15 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць