-
1
чубасіць — моцна ліцца.
Дождж гэтак чубасіў, аж усё ў руччы гудзела. -
2
чугай — апранаха з аўчыны.
Дзед бабі чугай шыіць, // А ў бабы душа ныіць... -
3
чулы; чулейшы — здаровы, дужы; здаравейшы.
Як бы яна ўжо была чулейшая, дык хоць бы козачку кінула на племя. -
4
чуні — абутак.
Нейкія чуні ўздзеў, вайлакоў не было. -
5
чурчом — ручаём.
Са стрэх чурчом ліецца. -
6
чутнейшы — гучнейшы, галаснейшы.
У лагеры песні складалі, якія чутнейшыя былі, якія не зайшліся.
На запыт знайшлося 6 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць