-
1
бягельня — балота, прорва.
З гэтай бягельні век ня вылезіш. -
2
бягок — бягун, быстры.
Такі ўжо бягок, што ўсюдых дападзець, усюдых паспеіць. -
3
бядзіць — турбаваць, непакоіць.
Мне адно бядзіць, як гэта канцы з канцамі звесці. -
4
бяздолле — нешчаслівасць.
Закурыўся а дробненькі дожджык // Ды па чыстым полю. // Зажурыўся мой татулька // Па майму бяздоллю. -
5
бязлюднік — нелюдзімы.
Бязлюднік і свайго голасу ня любіць. -
6
бязручыца — няўмека.
Такая бязручыца - ні пашыць, ні памыць. -
7
бялюсь, белюсёк — бялюткі, выпешчаны, дагледжаны.
Сынок мой, белюсёк мой, хоць нагледжуся на цябе. -
8
бярно — бервяно.
Бярно ў бярно - аж звініць, усе бёрны здаровыя. -
9
бярэннік — хто бярэ.
Было б што даць, а бярэннікаў знойдзіцца. -
10
бяспецкаль — кепскі ўмец, няспрытны.
Бяспецкаль толькі псуець усё. Ці ж бяспецкаль можаць нешта людскае зробіць? -
11
бясштэннік — бедны, хто нават штаноў не мае.
Бясштэннікі ў калхоз ціснуліся, каб сраку прыкрыць.
На запыт знайшлося 11 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць