-
1
вуда — віхлясты; яшчэ — сквапны, які ўсё вывуджвае сабе.
Што ты, як вуда, убакі ходзіш? Мікіта - добрая вуда, усё сабе грабець. -
2
вудыр — пухір.
Кіпенем ашпарыў руку, аж вудыр ускочыў. -
3
вужок — вужанятка.
Маленькі вужок-бліскучыя вушкі. Вужка нехта забіў, а вужыца адна асталася. -
4
вужэлкі, вужла'ё — неслухі, вачапоры.
Вужэлкі малыя так і пілнуюць, каб у шкоду залезці. Вужлаўё малое, галаву атлумілі. -
5
вулі — галубы; яшчэ — галубоў прызываюць: вулі-вулі.
Вуляцькі-вулі, ляціце сюды, дзяўбіце пшаніцу. -
6
вуллё — вулей, калода.
За вуллё кожнае падатак плаці. -
7
вурыць — біць.
Як увурыў яму, дык ён далоў з усіх капылоў. -
8
вусацень — вусач.
Вусацень гэны нічога ня робіць, толькі вусы падкручваіць.
На запыт знайшлося 8 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць