На запыт знайшлося 96 артыкулаў

  1. 61
    гнётка — тоўстая кішка.
    Такую грузь падымаў, аж гнётка вылезла.
  2. 62
    гніліна — хваравіты, слабы на здароўе, западлівы.
    Такая ўжо гніліна, вецер дыхнець - валіцца.
  3. 63
    гнуцікі — санкі з гнутымі капыламі.
    Гнуцікі такія лёгкія на бягу.
  4. 64
    гняваш, гнявы (мн. лік) — гняўлівы, сварлівы, злапомны.
    У гневаша не на мейсцы душа. Гнявы ня ставяць хлявы.
  5. 65
    гнянуць — ударыць, грымнуць.
    Як гняну, дык доўга помніць будзіш.
  6. 66
    гой — адчайны чалавек, разак.
    Такі гой - нікому не саступіць.
  7. 67
    гойкаць — гукаць, крычаць, клікаць.
    Гойкала-гойкала, каб хто дзе. Вы тут грыбы сабірайце, мяне не чапайце, ня гойкайце.
  8. 68
    голлю — галяком.
    На дварэ зіма, а рабёнак голлю бегаіць.
  9. 69
    гоміна — шум, вэрхал, гам; яшчэ — чутка, прачутка.
    Гоміна на ўсю хату, нічога не разбярэш. Далёка пра яго гоміна пашла.
  10. 70
    гоншчыкі — хто гоніць плыты.
    Зімой на рум звозюць лес. А вясной, як лёд сходзіць, з пакоту з гары пускаюць лясіны, а іх па рацэ гоншчыкі гонюць.
  11. 71
    гоп — гукаперайманне.
    На адным чаравіку заднік ёсь, а на другім німа, ідзець - адзін гоп, другі шлёп.
  12. 72
    грабёлка — грабянец, часадла.
    А пара-пара грабёлачкі шукаці, // А пара-пара русую коску часаці.
  13. 73
    грабіна — труна, дамавіна.
    Якую грабіну зробілі б, дык і з нечага.
  14. 74
    гравінь — гравій.
    Дарогу гравіням усыпалі.
  15. 75
    граміла — вялікі, здаравіла, моцны; яшчэ — няскладны.
    Грамілу гэтага толькі ў аглоблі запрагаць. Гэны граміла паверніцца, дык і перакуліць лёгка.
  16. 76
    грокат — грукат.
    Ён без нагі, паваліцца - будзіць грокату.
  17. 77
    гругніць — бубніць, мармытаць.
    Нешта гругніць, а я пра сваё думаю.
  18. 78
    груда — змерзлая глеба, без снегу.
    Па грудзі йсці - як на злом галавы.
  19. 79
    грудам — гуртам, юрмой.
    За ёй кавалеры грудам валяць.
  20. 80
    грузалкі — кавалачкі.
    Гарбуз разварыўся, толькі грузалачкі дзе-нідзе пападаюцца.

Паведаміць пра недакладнасьць