-
1
гадавік — жывёліна, якая гадуецца год.
Гэты парасяты не гадавікі. -
2
гадзіць — дагаджаць.
Яму гадзіш як благой скуле, а ён цябе ня бачыць. -
3
гадкі — брыдкі.
А то ёсь, як рапені, такія гадкія бабы, ідзець, а ў яе жывот на жываце, трыбух на трыбуху. -
4
гайдамаха — гуляка, раскідаха.
Ён такі не гайдамаха - не прап'ець. -
5
галабоні — буякі, дурніцы; яшчэ — п'яніцы.
Гэта ўжо галабоня надрузлая, адваленая, такая наспелая сядзіць. Галабоні - п'яніцы гузаватыя! -
6
галабурда — лухта, несусвеціца.
Ён нясець усякую галабурду як наняты. -
7
галавабой — слізгоцце.
Як падмерзніць - галавабой будзіць. -
8
галавар — кіпень, голы вар.
А на снядання галавар. -
9
галайстра — голь, галеча.
І ў Расіі такая галайстра. -
10
галамызы — бязвусы, з голым тварам.
І гэны галамызы жаніцца хочаць. -
11
галанож — у чаравіках на босую нагу.
Пахмяліцца дык галанож прыпёрся. -
12
галаруч — голымі рукамі.
Нёс ваду галаруч, рукавіцы забыўся. -
13
галасуха — плакса.
Я такая галасуха была малая. -
14
галата — голае месца, поле.
Стаяць недзі каровы на гэтай галаце, травы німа. -
15
галдуечыць — казаць, балбатаць незразумелае.
Збяруцца жыды: гылды-гылды, галдуечуць, пакуль языкі не запацеюць. -
16
галезаваць — цягацца.
Галезаваіць па дарозі, клопату болі ня маіць. -
17
галень — сшараваны венік, ад якога засталіся адны голыя дубцы.
Кінь ты гэты галень, ужо ўшчэнт сшараваўся. -
18
галець — жыць ў нішчымніцы, не мець чаго абуць, надзець.
Пагалела б, тады б знала, а то ей матка прэць і прэць. -
19
галіна — схільнасць, прызванне.
Яго сыны пайшлі па сваей галіне: адзін лекар, а другі начальнік. -
20
галіцца — квапіцца.
На чужое ня галься, згубіш сваё. Пагаліўся на багацця й узяў пабойню.
На запыт знайшлося 42 артыкулы
Паведаміць пра недакладнасьць