На запыт знайшлося 97 артыкулаў

  1. 21
    дармавізна — дармовае, дадзенае, падоранае, набытае без платы.
    Хочуць усе дармавізны, дзе ўдасца, а дзе й не.
  2. 22
    дарыцца — дзяліцца.
    Мы ўсім дорымся з ей.
  3. 23
    дасачыць — дагледзець, дапілнаваць.
    А ўсё-ткі дасачыў, куды злодзя падаўся.
  4. 24
    дасвятком — досвіткам, на світанку.
    Трэба паспець на аўтобус дасвятком. Дасвятком дамоў прышоў.
  5. 25
    даспанаваць — дакладваць, казаць, паведамляць.
    Яна яму ўсё даспануіць.
  6. 26
    дасуха — ссушыць.
    Скваркі дасуха зжарыла.
  7. 27
    дасэні — узоры.
    Настольнік тканы, увесь у дасэнях.
  8. 28
    даўгалытая — даўгалыгая, цыбатая, даўгацыбая.
    І Сцяпан, і жонка яго даўгалытая.
  9. 29
    даўгіла — высокі, цыбаты.
    К ей даўгіла прыбіўся, на ім хоць сабак вешай.
  10. 30
    даўжом, даўжо — даўгія дровы.
    Не парэзалі на кароткія, так даўжом і клалі.
  11. 31
    дахаладна — астудзіць, выстудзіць.
    Дахаладна астудзіў самагонку, пілася, аж душа смяялася.
  12. 32
    дашчанік — будынінка, збітая з дошак, паветка, абабітая дошкамі.
    Па дашчаніку вецір гуляіць, як па вуліцы. Сена склалі ў дашчанік, дождж не дастаніць.
  13. 33
    дашчурка, достачка — дошчачка.
    З дашчурак збіў шпакоўню, як вясна прышла.
  14. 34
    даясна — нагрэць да чырвані, да белаты.
    Нагрэў даясна, тады каваць пачаў.
  15. 35
    двайнюкі — двайняты.
    Двайнюкоў ёй салдат ўлупіў.
  16. 36
    дваяніцца — дваіцца.
    Яму ўжо ў вачах дваяніцца.
  17. 37
    двойні — вілы на два зубы.
    Двойнямі добра гной накладаваць, а сена лепі тройнямі.
  18. 38
    двух'які — двух гатункаў.
    Абаранкі двух'якія ў краме.
  19. 39
    джагнуцца — стукнуцца, урэзацца.
    Джагнуўся ілбом у бярэзіну - аж іскры з вачэй.
  20. 40
    джвых — імгненна.
    Я крыкнула, а воўк джвых - і знік у гушчарах.

Паведаміць пра недакладнасьць