На запыт знайшлося 97 артыкулаў

  1. 41
    джгнуць — лупянуць дубцом, крапівой, розгай.
    Як джгнеш дубцом па срацы, дык будзіць старацца.
  2. 42
    дзелізна — агрэх.
    Што баразна, дык дзелізна.
  3. 43
    дзеўчынёшка — дзяўчо, падлетак.
    Ужо дзеўчынёшка, а ўсё яшчэ ў лялькі гуляіць. І Стахванава дзеўчынёшка ўжо выладнела.
  4. 44
    дзеўчыцца — калі дзяўчо хоча пачуваць сябе дзеўчынаю, пераймаць дарослыя манеры.
    Ня вырасла да стала, а ўжо дзеўчыцца пачала.
  5. 45
    дзецяроб — у каго багата дзяцей.
    Руплівага дзецяроба баіцца хвароба.
  6. 46
    дзівіць, дзіваваць — здзіўляцца.
    Хто на яе дзівіць будзіць, на страхоцце такое?
  7. 47
    дзіклівы — дзікаваты, нелюдзімы.
    Малец дзіклівы, усіх дзічыцца, як у лесі вырас.
  8. 48
    дзічка — бародаўка.
    А наша баба ўмеіць дзічкі зводзіць.
  9. 49
    дзічына — здзічэлы выпас, луг.
    Выпасу німа - адна дзічына, калхоз усё абсеяў лубінам, луг заліло.
  10. 50
    дзюгнуць — выпіць, глынуць.
    Добра дзюгнуў, чуць сябе нясець.
  11. 51
    дзюк — дзёўб.
    Знайшоў пітух ягадзіну, дзюк - і курам аддаў.
  12. 52
    дзялёнка — папаска.
    Узяў дзялёнку сала ў дарогу.
  13. 53
    дзяло — клопат, справа.
    Вот маё дзяло якое.
  14. 54
    дзяннецца — світаць, днець.
    Ужо дзяннецца стала, а яго ўсё німа.
  15. 55
    дзяннік — двор, мясціна ў атачэнні хаты й гаспадарчых прыбудоў.
    З хлеву выйдзіш, і дзяннік загароджаны паміж хлевам і хатай, бываіць крыты.
  16. 56
    дзярноўе — дзёран.
    Каб знаў, абклаў бы магілку дзярноўем.
  17. 57
    дзяўчур — як бы паддзяўчына.
    Усё малая-малая, аж, глядзі ты, дзяўчур які.
  18. 58
    длінноцце — цягамоціна.
    Ад яго длінноцця аж моташна зробілася.
  19. 59
    днішка, дэнца — кавалак гладка абструганай дошкі, на якой крышаць сала, цыбулю; яшчэ — донца.
    Што ты на стале крышыш, вазьмі днішка. У даёнцы дэнца замяніў.
  20. 60
    довеч — давеку.
    Касцюм у яго быў довіч як новы.

Паведаміць пра недакладнасьць