На запыт знайшлося 179 артыкулаў

  1. 81
    затаміцца — замарыцца, прыстаць.
    Пакуль сюды прышла, затамілася.
  2. 82
    затаргаваць — купіць, утаргаваць.
    Казу затаргавала, козная.
  3. 83
    затаўка — сала ці здор, якім запраўляюць (затаўкаюць) страву, закраса.
    Гэта добра, што затаўка маіцца. Ня голы ж булён, а затаўканы.
  4. 84
    затаўчына — таўкач.
    Не па катлу затаўчына. (Кажуць, калі мужык з добрым струмантам, а жонка нягеглая, слабая.)
  5. 85
    заткала — заторчына, якой затыкалі комін; яшчэ — неахайны чалавек.
    Ягоную шапку ўжо можна пусціць на заткала. Ходзіць як заткала, мурзаты, чорны.
  6. 86
    затохнуцца — задыхнуцца.
    Рыба ў возіры затохлася. Прывёз прадаваць тохлую рыбу, рыбак без кручка ў галаве.
  7. 87
    затравець — парасці травой.
    Гарод астаўся няпаханы, затравеў увесь.
  8. 88
    затула — вялікі фартух, каб затуліцца (звычайна ў рыбакоў скураныя).
    Яшчэ ў яго рыбацкая затула новая.
  9. 89
    затхля — задуха, безвятроўе, бязветрыца.
    Такая жара, такая затхля стаіць, дыхаць німа чым.
  10. 90
    заўдавець — стацца ўдаўцом.
    І Піліп заўдавеў рана.
  11. 91
    заўстрэць — завязнуць, засесці.
    У рэчцы танкі заўстрэлі - танкісты сталі матам лаіцца.
  12. 92
    захвэндаць — забрудніць, занасіць да чарнаты.
    Што ні надзеніць, усё захвэндаіць, такая ўжо хвэнда.
  13. 93
    захінуцца — зашпіліцца; яшчэ — схавацца ў ціхае месца.
    Захініся, а то вецер такі, аментам прахопіць. Выпіла, закусіла, // Сама сябе пахваліла. // Захінулася ў куток, // Па тры чарачкі ў раток.
  14. 94
    захмурэць — захмарыцца.
    Нешта рана захмурэла.
  15. 95
    заходнік — сетка лавіць рыбу, таптуха.
    Адзін заходзіць, а другі заходнік дзяржыць, рыбі й німа куды дзявацца.
  16. 96
    захцяначкі — прышчыкі на твары ў падлеткаў.
    Ускочылі захцяначкі - думай пра наначкі.
  17. 97
    зацепла — да халадоў.
    Добра, што яблыкі зацепла знялі.
  18. 98
    заціснуць — забасці, прыціснуць.
    Тут аднаго чалавека на Ліпаўцы бык забоў, ён яго глядзеў, а ён яго заціснуў.
  19. 99
    зацягнуцца — мець доўг.
    У мяне былі зацягнуўшыся грошы, дык я ўжо адразу аддала.
  20. 100
    зачась — сверб.
    Па ўсім целі такая зачась, хоць ты са скуры выскачы.

Паведаміць пра недакладнасьць