На запыт знайшлося 179 артыкулаў

  1. 141
    ззаўха — з-за вуха, з размаху, наўзмаш.
    Як грымнуў ззаўха, дык ён брык вобземлю.
  2. 142
    злажыць — зваліць віну на іншага.
    Усё на гэту бабу злажыла, а сама сухая вышла, сама асталася чыста.
  3. 143
    зласаваць — раздурыць прысмакамі.
    Ужо так яго зласавалі, нічога ня есь.
  4. 144
    зласець, разласець — прывыкнуць да прысмакаў.
    Зласеў на куплёным, што свайго й есці ня хочаць. І кот зласеў, ужо абы-чаго ня есь.
  5. 145
    зласкаваць — спесціць, раздурыць.
    Малога зласкавалі, а цяпер самі ня рады.
  6. 146
    злеціць, злеціцца — трошкі падагрэць, крыху сагрэцца, адстаяцца.
    Злець ваду, хай хоць летняя будзіць. Абы троху вада злецілася.
  7. 147
    змазгаваць — прыдумаць, прыдбаць.
    Можа, паўлітру змазгуім?
  8. 148
    змікіціць — прыдумаць, арганізаваць, вымергаваць.
    На трох паўлітэрку змікіцілі - і на душы цяплей стала.
  9. 149
    змір — згода.
    Ніколі ў іх зміру ў хаці й не было.
  10. 150
    змуста — той, хто прымушае, змушае да пэўнай працы.
    Стары - змуста, ды без яго ў двары пуста.
  11. 151
    змяісты — хітры, затоены.
    Яна такая змяістая, жах.
  12. 152
    змякчыцца — адысці, падабрэць, палагаднець.
    Праўда, ён тут змякчыўся.
  13. 153
    знакомасць — знаёмства, сяброўства.
    Ён па знакомасці ўсіх дзяцей прыстроіў.
  14. 154
    зналопу — знянацку, з налёту.
    Чорт усё зналопу робіць, каб чалавек апомніцца не паспеў.
  15. 155
    знатка, знак — прыкметна, відно, памеціна.
    Па двары знатка, якая гаспадыня. Індыкі дзе стануць ў гародзі, там і знак.
  16. 156
    знахопу — з наскоку, нечакана.
    Хочаць усё ўхапіць знахопу, нецярплівы.
  17. 157
    зніцець — змарнець, звяць, пабялець.
    У бульбы каліўе зніцела ад такой пякоты.
    (Бадай, ад нікнуць ці ад ніткі.)
  18. 158
    знові, знава — адразу, спачатку.
    Каб я знові зробіў, лепі было б. Яна знава такая няспраўная, мясакрутка гэтая.
  19. 159
    знячывелі — з перапуду, з нечаканкі.
    Знячывелі аж заікацца стаў.
  20. 160
    зорніць — ганарыцца, задзіраць нос.
    Ён галаву зорніў адвеку.

Паведаміць пра недакладнасьць