На запыт знайшлося 2402 артыкулы

  1. 41
    абсемяняць — семяну садзіць.
    Гарод яе абсемяняюць талакой, яна саўсім баба нямоглая.
  2. 42
    абсмакаваць — увайсці ў смак, раскаштаваць.
    Як абсмакуешся, за вушы не адцягніш.
  3. 43
    абуванне — абутак.
    Дажылася Малання - ні абування, ні адзявання.
  4. 44
    абхаіць — прыбраць, прыхарашыць.
    Хата крапівой зарасла, хай бы хату абхаіў, абчысціў.
  5. 45
    абціскаць — ухутваць, шчытна ўкрываць.
    Давай яго абціскаць, каб ня змёрз.
  6. 46
    абціхацца — сціхаць, сунімацца.
    Толькі пачынаіць хвароба абціхацца, як новае насланнё.
  7. 47
    абцопкаць — абнасіцца, абшарпацца.
    Абцопкаўся ўвесь, страшна глянуць. Абцопкаў штаны - цыцалі (махры) баўтаюцца.
  8. 48
    абчыхацца — прачыхацца, прасынацца.
    Абчыхаюся назаўтра - нікога німа.
  9. 49
    абыдлець — азвярэць, знелюдзець.
    Абыдлеў чалавек, звер зверам.
  10. 50
    абысціся — збіцца з дарогі, перайсці патрэбнае месца.
    Ішла й абыйшлася, згубіла сваю дарогу.
  11. 51
    абыцца — звыкнуцца, абжыцца, зжыцца.
    Спачатку дамоў хочацца, а пасля абудзішся.
  12. 52
    абэлка — адгаворка, спасылка на некага, ускладанне віны.
    Хто б што ні зробіў, а на яго ўся абэлка.
  13. 53
    абязгрошыць — застацца без грошай, звесці грошы.
    Абязгрошыла кума, кума ўжо даўно німа.
  14. 54
    аб'язджаць — расплывацца, рабіцца ацеслівым.
    Каб клёцкі не аб'язджалі, вады далі.
  15. 55
    абязножыць — страціць моц у нагах.
    Гладка абязножыла Латышыха, па хаці сунуцца цяжка.
  16. 56
    абязручыць — знясіліць рукі.
    Гладка абязручыў, а такі шчырун быў.
  17. 57
    аб'ялдычыць — ашальмаваць.
    Нізавошта чалавека аб'ялдычылі, з гразёй змяшалі.
  18. 58
    абялёдаваць — есці са смакам.
    Так клёцкі абялёдаваіць, аж нос упрысядкі йдзець, аж за вушамі скрыпіць.
  19. 59
    абярнуцца — перакуліцца; яшчэ — зрабіцца.
    Воз абярнуўся, і ўсе ў балоці. Быў-быў чалавекам і чортам абярнуўся. Смятана вадой абярнулася.
  20. 60
    абярэмца — ахапачак.
    Хоць абярэмца прынясі, бо дроў у хаці ні паленца.

Паведаміць пра недакладнасьць