На запыт знайшлося 2402 артыкулы

  1. 141
    аплятанік, пляцёнак — буталь, аплецены лазой.
    Бражкі быў цэлы аплітанік, дык выпіў адзін. Пляцёнак бражкі на стол - гуляй да ночы, пакуль запацеюць вочы!
  2. 142
    аповалач — цямрэча, зацем, заслань.
    Аповалач вочы завалакла, нічога не відаць, іду як сляпая.
  3. 143
    аполак — дошка з краю бервяна, гарбыль.
    Тынянка абабіта аполкамі, і добра.
  4. 144
    апромеццю, промеццю — стрымгалоў, не зважаючы ні на кога.
    Як угледзіць бацьку, апромеццю ляціць.
  5. 145
    апрыч — асобна.
    Ад усіх апрыч сядзіць.
  6. 146
    апрычонкі, асабенкі — смачная ежа, якую трымаюць асобна для пестунка.
    Ён толькі асабенкі есь, зласелы, здураны.
  7. 147
    апсік — прэч, уцякай (вокрык на ката).
    Апсік, дуронік!
  8. 148
    апурхнуць — натапырыць пер'е, абвяць.
    На такой золі куры апурхлі.
  9. 149
    апячы — спячы, запячы.
    У печы апяку печанёўку.
  10. 150
    арфаваць — веяць, правейваць.
    За дзень столькі мяхоў жыта наарфавалі.
  11. 151
    асада — драўляная акантоўка акна.
    Асаду паставілі, засталося толькі рамы ўставіць і зашкліць.
  12. 152
    асва, асвіна — аса.
    Проста асвой у вочы лезіць да яго, не адбіцца. Асвіна прыстала - не адмахацца ад яе.
  13. 153
    асвер — жардзіна ў студні, на якой трымаецца вядро (журавель).
    Асвер задзёр шыю ўгару з вядром у зубах.
  14. 154
    асвойчыць — прыручыць, зрабіць свойскім.
    Пакуль сабаку асвойчылі, усе пакусаныя хадзілі.
  15. 155
    асвяраць — падважваць.
    Асвер бярно, а я моху падторкну.
  16. 156
    асвяціць — асвятліць, пасвяціць.
    Запалю я свечачку, асвячу я сцежачку.
  17. 157
    асеціць — абсесці, атабуніць, апанаваць.
    Яго ж не сямёра асеціла (не шмат дзяцей).
    (Яўна ад сеткі.)
  18. 158
    асецішча — месца, дзе стаяла асець (восець).
    На асецішчы буракі ўрадзілі.
  19. 159
    асівець — пасівець.
    А як жа ты асівеў, а мой жа ты свой.
  20. 160
    асіта — сітнёг.
    Асіты з берагу нажала на подсціль.

Паведаміць пра недакладнасьць