Таварыскасць, адносіны паміж людзьмі, у аснове якіх агульнасць інтарэсаў, мэт, узаемная павага, давер і абумоўленая гэтым салідарнасць. Яна ўзбагачае сувязі паміж людзьмі, дапаўняе іх новымі формамі зносін (грамадская праца, агульны вольны час, спорт і г.д.). Асаблівую моц таварыскасці надае ідэйная агульнасць, аднолькавае разуменне сэнсу жыцця, прызначэння чалавека ў грамадстве, калі слова «таварыш» азначае «аднадумец», а справа, якая звязвае таварышаў, - справядлівая, неабходная і сацыяльна значная. Гэта адно з праяў калектывізму, што забяспечвае асобе падтрымку, маральную і псіхалагічную абароненасць, у т.л. перад пагрозай небяспекі, бяды і г.д. (гл. таксама Дружба, Сяброўства).

Паведаміць пра недакладнасьць