1 Медзярыт, гравюра на медзі. 2 Мелас, меладычны пачатак музыкі ў старажытнай Грэцыі. 3 Менталітэт, склад розуму; псіхалогія, светаўспрыманне, светаадчуванне. 4 Месіянізм, рэлігійная вера ў прышэсце Месіі - выратавальніка, які павінен з'явіцца з неба для ўсталявання «царства божага» на Зямлі. 5 Метафізіка, спосаб мыслення, які ў процілегласць дыялектыцы лічыць сутнасць рэчаў, прадметаў і з'яў нязменнымі. 6 Метрыка Вялікага Княства Літоўскага, дзяржаўны архіў Вялікага Княства Літоўскага 14-18 ст. 7 Мечнік, службовая асоба, якая адказвала за ўзбраенне велікакняжацкага войска, пазней ганаровае званне ў Вялікім Княстве Літоўскім.