1 Ардынатар, уласнік ардынацыі. 2 Ардынацыя, непадзельная і неадчужальная ўласнасць пэўнага магнацкага роду ў Рэчы Паспалітай. 3 Артадоксія, кірунак, якога няўхільна прытрымліваецца пэўнае вучэнне, светапогляд. 4 Арфаэпія, раздзел лінгвістыкі, які вывучае правільнае літаратурнае вымаўленне. 5 Архібіскуп, старшы біскуп, адна з вышэйшых ступеняў у іерархіі каталіцкай царквы. 6 Архідыякан, старшы дыякан, тытул святара пры храме, які валодае пэўнымі правамі нагляду за прыходскімі святарамі. 7 Архімандрыт, старшы манаскі сан 2-й ступені свяшчэнства (перад епіскапам); звычайна гэты сан мае настаяцель мужчынскага манастыра, рэктар духоўнай навучальнай установы.… 8 Архірэй, агульная назва вышэйшых праваслаўных святароў (епіскап, архіепіскап, мітрапаліт). 9 Арыфмалогія, чыстая матэматыка. 10 Арэал, вобласць пашырэння на зямной паверхні якой-небудзь з'явы, відаў жывёл, раслін і інш.