81 Дыялектыка, вучэнне пра найбольш агульныя законы развіцця прыроды, грамадства і мыслення; пра заканамерныя сувязі, станаўленне і развіццё быцця, пазнання і метад… 82 Дыярыуш, жанр гістарычна-дакументальнай прозы ў старажытнай беларускай літаратуры, у якім падзеі жыцця выкладаліся ў храналагічнай паслядоўнасці; дзённік. 83 Дэнацыяналізацыя, страта нацыянальных асаблівасцей у культуры, мове і да т.п. 84 Дэпартамент, назва аддзела ў вышэйшых адміністрацыйных і судовых установах у дарэвалюцыйнай Расеі. 85 Дэспатызм, форма самадзяржаўнай неабмежаванай нічым улады. 86 Езуіты, сябры манаскага каталіцкага ордэна «Таварыства Ісуса», заснаванага ў 1534 І.Лаёлам для барацьбы з Рэфармацыяй. 87 Епархія, царкоўна-адміністрацыйная адзінка на чале з архірэем (епіскапам) у праваслаўных цэрквах. 88 Ешыбот, вышэйшая габрэйская школа, заснаваная для вывучэння талмуда. Упершыню паявіліся ў Вавілоне, потым у Эгіпце, адкуль перайшлі ў Гішпанію, Францыю, Германію,… 89 Жальнік, могільнік 13-18 ст., дзе кожная магіла абкладзена камянямі. 90 Жонд нарадовы, цэнтральны калегіяльны орган паўстанцкай улады ў час нацыянальна-вызваленчага руху ў 1830-1831, 1846 і 1863-1864. 91 Жыціе, від рэлігійнай літаратуры; апавяданне пра жыццё духоўнай ці свецкай асобы, кананізаванай хрысціянскай царквой. 92 Засценак, паселішча хутарскога тыпу дробнай шляхты, якая арандавала землі за межамі (за сценамі, адсюль і назва) надзельных і абшчынных зямель. 93 Зямяне, катэгорыя ваеннаслужылага насельніцтва ў Вялікім Княстве Літоўскім; тое, што і шляхта. 94 Іераманах, манах-святар. 95 Іканаборства, сацыяльна-палітычны і рэлігійны рух у Візантыі ў 8-9 ст., накіраваны супраць культу абразоў. 96 Іманентны, унутрана ўласцівы якому-небудзь прадмету ці з'яве, што вынікае з іх прыроды. 97 Інкарпарацыя, далучэнне, уключэнне чаго-небудзь у адно цэлае, аб'яднанне. 98 Іпалогія, навука пра каня, яго анатомію, фізіялогію і інш. 99 Каад'ютар, духоўны сан у каталіцкай царкве, намеснік кіраўніка епархіі. 100 Кабалістыка, ненавуковыя высновы, зробленыя на падставе выпадковых прыкмет або штучна падабраных фактаў.