101 Кадэты, выхаванцы кадэцкага корпуса - закрытай сярэдняй ваенна-навучальнай установы для падлеткаў. 102 Казанне, прамова святара ў канцы літургіі; від царкоўна-рэлігійнай прапаведніцкай літаратуры. 103 Калегіум, езуіцкая навучальная ўстанова ў Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай. 104 Калежскі асэсар, грамадзянскі чын 8-га класа ў дарэвалюцыйнай Расеі. 105 Калежскі рэгістратар, самы малодшы цывільны чын 14-га класа ў дарэвалюцыйнай Расеі. 106 Калізія, сутыкненне супрацьлеглых сіл, поглядаў, імкненняў, інтарэсаў. 107 Кальварыя, каталіцкія могілкі. 108 Кальвінізм, адно з пратэстанцкіх вучэнняў, якое ўзнікла ў 16 ст. ў Швайцарыі (ад прозвішча Ж.Кальвіна). 109 Камергер, прыдворнае званне старшага рангу ў заходнеэўрапейскіх манархічных дзяржавах і ў царскай Расеі. 110 Каморнік-таксатар, землямер, землеўпарадчык. 111 Кампедыум, сціслы выклад асноўных палажэнняў якой-небудзь навукі. 112 Канвент, сход. 113 Канвікт, пансіён, інтэрнат. 114 Кангрэгацыя (у каталіцкай царкве), 1) Аб'яднанне манаскіх суполак, якія падпарадкоўваліся пэўнаму статуту. 2) Рэлігійная арганізацыя (брацтва), якой кіруе манаскі… 115 Канон, царкоўнае ўстанаўленне, правіла. 116 Канонік, у каталіцкай царкве святар, які падпарадкоўваецца пэўнаму статуту, але не дае манаскага зароку. 117 Кансісторыя, 1) У праваслаўнай царкве ўстанова пры архірэі з царкоўна-адміністрацыйнымі і царкоўна-судовымі функцыямі. 2) У каталіцкай царкве нарада пры папе рымскім.… 118 Канстытуцыя, 1) Асноўны закон дзяржавы. 2) Пастанова вальнага сойма Рэчы Паспалітай. 119 Кантар, царкоўны пеўчы ў пратэстанцкіх цэрквах і сінагогах. 120 Канфесія, веравызнанне, прыналежнасць да пэўнай рэлігіі.