Жупан (польск. żupan ад іт. giuppone, ад араб. džubba), мужчынскае і жаночае абавязковае адзенне заможнага насельніцтва Беларусі ў 16-19 стст. Для Ж. характэрны двухбортны крой, прыталеная спінка, вузкія рукавы, стаячы каўнер. Ж. зашпільвалі на гузікі і падпяразвалі поясам; шылі з белага або шэрага сукна, радзей атласу ці аксаміту; насілі пад кунтушом.

Паведаміць пра недакладнасьць