Рэклама (франц. reclame ад лац. reclamare - выкрыкваць), інфармацыя аб спажывецкіх якасцях тавараў, відах паслуг з мэтай стварэння попыту на іх, папулярызацыя і інфармацыя аб творах літаратуры, кіно, тэатра, эстрады, выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, архітэктуры і інш. Асноўнымі відамі Р. з'яўляюцца: відэарэклама (кіно, тэлебачанне, відэазапісы), аўдыёрэклама (радыё, гуказапісы), рэклама, выкананая паліграфічным спосабам (афішы, рэкламныя лістоўкі, каталогі, плакаты, буклеты, рэклама ў газетах і часопісах). (Гл. таксама Прамысловая графіка, Постэр.)

Паведаміць пра недакладнасьць