Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Прыродна-гаспадарчае раянаванне

У прыродна-гаспадарчым раянаванні тэрыторыя разглядаецца як сістэма ўзаемадзейных у яе межах прыродных, вытворчых і сацыяльных аб'ектаў і працэсаў, улічваюцца таксама адрозненні ў ступені гаспадарчай асвоенасці тэрыторыі. У розных частках Беларусі існуюць пэўныя асаблівасці рэльефу, клімату, глеб, расліннасці. Хоць наглядаюцца некаторыя адрозненні паміж усходам і захадам краіны, яны больш праяўляюцца ў напрамку з поўначы на поўдзень. З імі звязаны некаторыя асаблівасці рассялення і гаспадарчай дзейнасці насельніцтва, адрозненні ў ступені асвоенасці тэрыторыі. Так, марэнны рэльеф, вялікая колькасць азёр, параўнальна высокая лясістасць на поўначы Беларусі абумовілі драбнаконтурнасць сельскагаспадарчых угоддзяў і перавагу невялікіх населеных пунктаў. З пашырэннем сугліністых глеб, халаднаватым дажджлівым летам звязана развіццё льнаводства. Цэнтральная частка Беларусі вызначаецца ўзвышаным рэльефам, разнастайным глебавым покрывам, меншай лясістасцю і забалочанасцю, высокай шчыльнасцю насельніцтва, найбольшай асвоенасцю ў прамысловых, транспартных і сельскагаспадарчых адносінах. Плоскі рэльеф, высокая забалочанасць (каля палавіны балот асушана) і лясістасць абумовілі ўзровень гаспадарчай асвоенасці паўднёвай часткі Беларусі. Там сканцэнтравана здабыча калійных солей (мае ўсесаюзнае значэнне), будаўнічага каменю, нафты. Своеасаблівы характар на поўдні мае сельскае рассяленне - населеныя пункты тут больш буйныя, размешчаны яны па тэрыторыі даволі рэдка. Усё гэта дало падставы для вылучэння ў межах Беларусі трох прыродна-гаспадарчых раёнаў: Паўночнай Беларусі, Цэнтральнай Беларусі, Паўднёвай Беларусі.

Геаграфія Беларусі   Геаграфія Беларусі
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2017