зерне
дробненькі як макавае зерне. Асіп., Івац. Пра нешта вельмі дробнае, маленькае. ДА; ЗЗайкі.
папасціся як сляпой курыцы зерне. Гл. курыца.
пашанцавала як сляпой курыцы знайсці зерне. Гл. курыца.
чуць ек муш зернета. Гл. мыш.
падобны як два пшанічныя зерні. Мін. Пра вельмі падобных адзін да аднаго людзей, прадметы. ЛЦ, 73.
яна як каласок без зерня. Гл. каласок.
надуцца як мыш на зярно. Гл. мыш.
як сляпой курыцы зярня 〈на сметніку〉. Гл. курыца.

Паведаміць пра недакладнасьць