хвароба
горкі як хвароба. Смарг. Няўхв. Пра нешта вельмі горкае, непрыемнае. СПЗБ 2, 91.
Мужыцкае здороўе як панская хвароба. Прык. Пра лёгкае недамаганне, на якое мужык не звяртае ўвагі. Аксамітаў, 214.
Пурым не свята, трасца не хвароба. Гл. свята.
спроба не хвароба. Пра пажаданасць спрабаваць нешта зрабіць.
трымацца як хвароба цела. Пра нешта ці некага прыліпчывае, непажаданае. Ляцкий, 46.
дапаможа як кашаль хваробе. Гл. кашаль.
дрыжаць як у хваробе свянтэго Левантэго. Ашм. Пра моцныя дрыжыкі ад страху, хвалявання ці холаду. Даніловіч, 261. ≺ Хвароба святога Валентага - падучая хвароба, эпілепсія.
трэба як хваробе кашаль. Воран., Дзятл. Іран. Няўхв. Пра нешта зусім непатрэбнае. ФСБМ 1, 501; Даніловіч, 262; ФА.
падлезці як кашаль пад хваробу. Гл. кашаль.

Паведаміць пра недакладнасьць