На запыт знайшлося 7 артыкулаў

  1. 1
    Пей песьні хоць трэсьні, алі есьці ні прасі. — Жартуюць зь дзяцей, асабліва калі хлеба нехапае.
  2. 2
    Пень вялік, алі дуплінат. — Аб тым, хто вырас вялікі, але нідачога няздатны або дурны.
  3. 3
    Першага торгу ні мінай. — Прыказваюць пры гандлі. Таксама прыказваюць і дзеўцы, калі яе сватаюць першыя сваты.
  4. 4
    Перш за грэх, як за праўду. — Калі чалавека ў нечым зьвінавацяць, а посьля выяўляецца, што ён нявінны.
  5. 5
    Перш зьядзім тваё, а тады хто сваё. — Прыказка таму, хто ўвачавідкі ашуквае, нешта выманьвае.
  6. 6
    Перш тпрулячка, тпрулячка, а потым: Стой, воўча дух! — Гэтак ласкава гаспадар кліча каня, пакуль яго за аброць ня возьме, а потым аблае й абсьцёбае. Прыказваецца аб тых валадарох, якія пакуль чалавека ня возьмуць у рукі, абыходзяцца зь ім ласкава, а потым і пагражаць пачынаюць.
  7. 7
    Першы блін комам. — Пры няўдачы на пачатку работы.

Паведаміць пра недакладнасьць