Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Слоўнік адметнай лексікі (431 артыкул)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  
а  в  е  і  л  н  о  р  у  э  


На ваш запыт знойдзены 14 артыкулаў

  1. грабунак -нку, м. Грабеж.
    Адусюль з Маскоўшчыны нясуцца жахлівыя звесткі, што скрозь ідуць грабункі, нішчэння грамадскага і прыватнага дабра... (Я.Лёсік)
  2. грабяльнішча -а, н. Грабільна.
    Над ім стаіць гаспадар, і грабяльнішча са злою раз'юшанасцю стукнула па разамлелым, зняможаным прыспаным целе. (М.Гарэцкі)
  3. градус -а, м. Радок, баразна пасаджанай бульбы, гародніны.
    У Літавара пад нагамі спярша зашахкала незааранае ржышча... потым засцёбаў па каленях сухі картаплянік, і Літавар пачаў спатыкацца на высокіх градусах. (В.Адамчык) Стаўшы на калені, яна дагрэбла градус. Фэлька ўссыпаў кош бульбы ў воз. (К.Чорны)
  4. грайкі -ая, -ае. Які мае ўласцівасць іграць (падаваць гукі, што нагадваюць гранне).
    Граць безупынна гатовы Зялёныя грайкія конікі. (А.Вялюгін)
  5. грамада -ы, ж. ... Добраахвотнае аб'яднанне для супольнай дзейнасці; абшчына.
    На Віцебшчыне цыганская абшчына яшчэ называлася цыганскай грамадой. (Звязда. 24.03.1994) Пераслед узмацняецца на пачатку 70-х, калі Сабіла робіцца казаннікам адной з баптысцкіх грамадаў. (Наша Ніва. 13.07.1998)
  6. грамадаванне -я, н. Кантактаванне, зносіны.
    Мне людзі патрэбны, іхнія гісторыі, аповеды, грамадаванне з імі. (ЛіМ. 18.10.1996)
  7. грамлівы -ая, -ае. Вельмі моцны; грамавы.
    Гэй, дзівы над дзівы, мкне гоман грамлівы! (Я.Купала)
  8. грудок -дка, м. Купка, грамадка.
    Ныраючы ў замётах, выйшаў з-за рогу [хат] грудок дзетак-вучанічкоў з торбачкамі цераз плячо, у якіх кніжкі. (М.Гарэцкі)
  9. грумадка -і, ж. Грамадка, чародка.
    Абыходзячы грумадкі вясёлых дзяўчат і хлопцаў, старэнькіх гаваркіх баб, што ціснуліся ў халадок пад высокія кляны і ліпы, Алеся ўчула нечы голас... (В.Адамчык)
  10. грунём прысл. Бягом, угрунь.
    - Не здзекуйся, Моця! - толькі і мог я сказаць і грунём пабег з воласці. (П.Броўка)
  11. грыбазбір -а, м. Той, хто збірае грыбы.
    Блукаюць грыбазбіры, Якоча рэхам лес. (П.Панчанка) Ні змагар, Ні вязень, Ні падпольшчык. А рыбак заядлы, грыбазбір. (В.Макарэвіч)
  12. грымоткі -ая, -ае. Які стварае рэзкія гукі, моцны шум; грымлівы, грымучы.
    Самалёт слізгануў з неба да грымоткай растрывожанай зямлі. (Чырвоная змена. 15.03.1975)
  13. грэйнік -а, м. Прылада для абагравання; абагравальнік.
    Гэткі хатні спакой, утульнасць, цішыня, прыемная цеплыня электрычнага квадратнага грэйніка ў камінку ды сяброўства хоць яшчэ й слаба знаёмых, але ўсё ж даволі прывабных жанчын - усё зрабіла на хлапца мілае ўражанне. (К.Акула)
  14. грэцкі -ая, -ае. Які мае дачыненне да грэкаў, Грэцыі; грэчаскі.
    Тут неверагодная колькасць Слоў грэцкіх бытуе ў фальклоры. (М.Танк) Вывучалі кнігу Кінселя «Героі», дзе займальна расказвалася пра подзвігі персанажаў з грэцкай міфалогіі. (У.Калеснік) Біблія - слова, узятае з грэцкай мовы... (А.Разанаў)

 
Слоўнік адметнай лексікі   Слоўнік адметнай лексікі
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019