 |
На ваш запыт знойдзены 56 артыкулаў
-
жабинецъ — каштоўны камень
-
жадливе прысл. — страсна, палка
-
жадливость (жедливость) —
1. пажаданне, імкненне;
2. пажадлівасць;
3. прагненне, сквапнасць;
4. гарачае пачуццё, палкасць, страснасць
-
жадникъ —
1. убогі, прагнучы чалавек;
2. скупы, скнара
-
жадный —
I займ.
1. ніхто;
2. ніводзін, ніводны;
3. ніякі;
жаднымъ обычаемъ (способомъ), жадною мерою — ніякім чынам, ні ў якім разе, ні ў якім выпадку, ні за што;
4. які-небудзь; любы, усякі, усялякі
II прым.
1. сасмаглы, прагнучы, які адчувае смагу;
2. жадаючы, які імкнецца да чаго-н.
-
жакгва (жакгевъ) — факел
-
жакгель — парус, ветразь
-
жакъ —
I
1. каталіцкі царкоўны служка малодшага чына;
2. шкаляр, бедны студэнт
II рыбалоўная прынада, сетка; жак
-
жалоба —
I
1. скарга, нараканне;
жалобу чинити — падаваць скаргу, скардзіцца;
2. папера з выкладам скаргі
II
1. жалоба; смутак па памерлым;
2. жалобнае адзенне;
3. жальба, смутак, журба
-
жалованье —
1. падарунак, гасцінец;
2. плата за працу, службу;
3. ласка, прыхільнасць, зычлівасць;
4. скарга;
5. смутак, жаль;
6. скруха, раскаянне
-
жаловати —
1. наракаць, жаліцца; складаць скаргу на каго-н.; судзіцца;
2. праяўляць жаль, шкадаванне з прычыны чаго-н., каяцца;
3. адчуваць жаль, літасць, шкадаваць каго-н. ці што-н.;
4. смуткаваць, маркоціцца, аплакваць;
5. шкадаваць; берагчы;
6. аказваць прыхільнасць, зычлівасць, любоў;
7. прыязджаць;
8. узнагароджваць, адорваць, надзяляць чым-н.;
9. перапрошваць
-
жаль —
I
1. гора, смутак, маркота;
2. крыўда, шкода;
3. раскаянне, шкадаванне;
4. спагада, спачуванне
II у знач. выказніка —
1. шкада;
2. крыўдна, прыкра, непрыемна, сумна
-
жаратокъ (жератокъ) — гарачае вуголле, жар; гарачы попел
-
жаристый — гарачы, распалены да чырвонага колеру
-
жарливость —
1. адданасць, шчырасць;
2. страснасць, палкасць
-
жарливый — гарачы, палкі, страсны
-
жарлокъ (жорлачъ) — абжора
-
жартися — мучыцца, пакутаваць
-
жглище (жеглище) — месца вогнішча, дзе язычнікі палілі мёртвых
-
жебранина (жебранье) — жабрацтва
|
 |