81 ангажыраваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад ангажыраваць. 82 ангажыравацца, -руюся, -руешся, дуецца; зак. і незак. Уст. 1. Прыняць (прымаць) ангажэмент. 2. толькі незак. Зал. да ангажыраваць. 83 ангажыраваць, -рую, -руеш, -руе; зак. і незак., каго. Уст. 1. Запрасіць (запрашаць) асобных артыстаў або цэлы калектыў на працу на пэўны тэрмін па дагаворы. 2. Запрасіць… 84 ангажэмент, -а, М -нце, м. Уст. Запрашэнне асобных артыстаў або цэлых калектываў на працу на пэўны тэрмін па дагаворы. [Фр. engagement.] 85 ангар, -а, м. Спецыяльнае памяшканне, у якім захоўваюцца, стаяць і рамантуюцца самалёты. Загудзеў матор, узняўшы перад самалётам вецер, і, быццам хаваючыся… 86 ангарны, -ая, -ае. Які мае адносіны да ангара. Ангарнае абсталяванне. 87 ангел, -а, м. Тое, што і анёл. [Грэч. aggelos.] 88 ангідрыд, -у, М -рыдзе, м. Вокісел, які пры злучэнні з вадой дае кіслату. [Ад грэч. an — без- і hydōr — вада.] 89 ангідрыт, -у, М -рыце, м. Мінерал (бязводны сернакіслы кальцый), які ў злучэнні з вадой дае гіпс. [Ад грэч. an — без- і hydōr — вада.] 90 ангіна, -ы, ж. Запаленне слізістай абалонкі зева, асабліва міндалепадобных залоз. [Лац. angina.] 91 англаман, -а, м. Чалавек, які захапляецца ўсім англійскім. 92 англаманія, -і, ж. Захапленне ўсім англійскім. 93 англасакс гл. англасаксы. 94 англасаксонскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да англасаксаў. 95 англасаксы, -аў; адз. англасакс, -а, м. Народнасць, якая ўтварылася ў Англіі ў 7-10 стст. пасля англасаксонскага заваявання ў выніку змяшэння англаў, саксаў, ютаў… 96 англафіл, -а, м. Прыхільнік англійскай нацыі, культуры і пад. 97 англафільства, -а, н. Прыхільнасць да англійскай нацыі, культуры і пад. 98 англафоб, -а, м. Чалавек, які ненавідзіць усё англійскае. 99 англафобства, -а, н. Нянавісць да ўсяго англійскага. 100 англійскі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да Англіі, англічан. Англійская мова. Забастоўка англійскіх гарнякоў. □ На парозе з'явіўся наглядчык у зялёным англійскім…