61 ашчадлівы, -ая, -ае. Якому ўласціва ашчадлівасць; эканомны. 62 ашчадна, прысл. З ашчаднасцю, беражліва; эканомна. Я .. хацеў зірнуць праз вагоннае акно на знаёмыя месцы, а пасля выйсці на перон станцыі, з імем якой так багата… 63 ашчаднасць, -і, ж. Уласцівасць ашчаднага (у 1 знач.). Трохі сагнуўшы спіну, вясёла хадзіў дзед па раллі, клапатліва рассыпаў зерне, як некалі даўно, уперад — з такой… 64 ашчадны, -ая, -ае. 1. Тое, што і ашчадлівы. 2. Які мае адносіны да захоўвання грашовых укладаў. Ашчадная каса. 65 ашчаніцца, ашчэніцца; зак. Нарадзіць, прывесці шчанят (пра суку, лісу, ваўчыцу). 66 ашчаперыць, -ру, -рыш, -рыць; зак., каго-што. Разм. Моцна абхапіць, абняць. Ашчаперыўшы.. рыжаватую сынаву галаву,.. [Агата] моцна заплакала на ўсю хату. Мурашка.… 67 ашчапіць, ашчаплю, ашчэпіш, ашчэпіць; зак., каго-што. Разм. Тое, што і абшчапіць. — Андрэйка! — ускрыкнула.. [бабулька Макрына], ашчапіла ўнука жылістымі рукамі… 68 ашчарэпіць, -плю, -піш, -піць; зак., каго-што. Разм. Тое, што і ашчаперыць. — Та-ата! — усклікнуў Марык і спрытна ашчарэпіў бацьку за шыю. Пальчэўскі. 69 ашчаслівіць, -ліўлю, -лівіш, -лівіць; зак., каго. Зрабіць каго-н. шчаслівым; прынесці радасць каму-н. Кіра, відаць, баіцца не за шчасце, а самога шчасця — ці справіцца… 70 ашчасліўлены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад ашчаслівіць. 71 ашчасліўліваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да ашчаслівіць. 72 ашчацінены, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад ашчацініць. 73 ашчацініцца, -нюся, -нішся, -ніцца; зак. 1. Наставіць хіб, шчацінне ад злосці, страху і пад. Сабака ашчацініўся, гатовы ўкусіць. // Стаць старчма, дыбам, нібы шчацінне… 74 ашчацініць, -ню, -ніш, -ніць; зак., што. Паставіць дыбам шчацінне. // перан. Выставіць якія-н. вострыя прадметы (штыкі, пікі, калы і пад.). Лавінай нечаканаю вайна,… 75 ашчаціньвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1. Незак. да ашчацініцца. 2. Зал. да ашчаціньваць. 76 ашчаціньваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да ашчацініць. 77 ашчэпак, -пка, м. Разм. Кавалак чаго-н., які адкалоўся, адшчапіўся ад большага кавалка. У адной руцэ [першабытныя людзі] трымаюць вялікі кавалак мяса, а ў другой… 78 ашчэраны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад ашчэрыць. 79 ашчэрванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. ашчэрваць — ашчэрыць. 80 ашчэрвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. 1. Незак. да ашчэрыцца. 2. Зал. да ашчэрваць.