«Оскар», найвышэйшая ўзнагарода ў кінамастацтве; прэмія Амерыканскай акадэміі кінематаграфічных мастацтваў і навук. Уручаецца з 1929 штогодна за лепшы амерыканскі фільм, а таксама за лепшую замежную кінастужку. Даецца прыблізна па 20 намінацыях. Спецыяльныя прэміі «О.» уручаюцца за ўклад у кінамастацтва ў цэлым.

Паведаміць пра недакладнасьць