1 Акадэмізм (франц. academisme ад грэч. Akademia), мастацкі напрамак, сутнасць якога заключаецца ў тым, каб прытрымлівацца канонаў, класічных узораў, прызнаных ідэальнымі… 2 Акант (франц. akanthe ад грэч. akantha - калючая расліна, цярноўнік), род расліны Міжземнамор'я, які паслужыў выяўленчай асновай для элемента старажытнагрэчаскага… 3 Акафіст (грэч. akathistos ад a - не і kathizo - саджуся), у праваслаўнай царкве гімн у гонар Хрыста, Маці Боскай, святых, які складаецца з 12 асобных песнапенняў… 4 Акварэль (франц. aquarelle ад іт. acquerello, ад лац. aqua - вада), фарбы, якія разводзяцца вадой, a таксама жывапіс гэтымі фарбамі, асобны твор, выкананы А. Для… 5 Акватынта (іт. acquatinta), тэхнічная разнавіднасць гравюры, заснаваная на пратраўліванні кіслатой металічнай дошкі праз прыліплы да яе каніфольны пыл, што надае… 6 Акведук (лац. aquaeductus ад aqua - вада і duco - весці), вадавод (канал, труба) для забеспячэння вадой населеных пунктаў з крыніц, размешчаных вышэй. Таксама… 7 Акропаль (грэч. akropolis ад akros - верхні і polis - горад), верхні горад, яго ўмацаваная частка, якая размяшчаецца на ўзвышшы. На A. у часы антычнасці знаходзіліся… 8 Акрылавыя фарбы, сінтэтычныя фарбы, якія рыхтуюцца на аснове акрылавай кіслаты, вызначаюцца высокай светланоснасцю, вода- і тэрмаўстойлівасцю, шчыльным счапленнем з выяўленчай… 9 Аксаміт (ад грэч. heksamiton - з шасці нітак), шаўковая або баваўняная тканіна з мяккім густым вертыкальным ворсам (1,5-2 мм), які атрымліваецца выцягваннем нітак… 10 Аксесуар (франц. accessoire), у выяўленчым мастацтве другарадная, дапаможная дэталь галоўнай выявы, якая дапаўняе яе характарыстыку. 11 Акт (ню; ад лац. actus), выява аголенай чалавечай фігуры; самастойны жанр у жывапісе, графіцы, скульптуры.