1 Багацце віду, колькасць асобін на адзінку плошчы або аб'ёму займаемай прасторы. Паказчык выкарыстоўваецца для ацэнкі ролі асобных відаў у відавой структуры біяцэнозу.… 2 Багна, моцна пераўвільготненая мясцовасць з зараснікамі трыснягу і інш. вільгацелюбівай расліннасцю. 3 Бактэрыцыды (бактэрыцыдныя рэчывы; ад грэч. bakterion - палачка і лац. caedo - забіваю), рэчывы, якія забіваюць бактэрый і інш. мікраарганізмаў, затрымліваюць іх… 4 Банка (водмель), участак марскога дна, над якім глыбіня мора значна меншая за глыбіні, што акружаюць яго. У раёне Б. развіваецца багаты жывёльны свет. Шырока… 5 Барэальная вобласць (ад лац. borealis, ад грэч. boreas - паўночны), зоагеаграфічная вобласць Сусветнага акіяна, якая займае прамежкавае становішча паміж Арктычнай і Трапічнай… 6 Басейнавыя інспекцыі тэрытарыяльныя, ажыццяўляюць кантроль за рацыянальным выкарыстаннем і аховай водных рэсурсаў у межах пэўных тэрыторый. 7 Батыбіёнты (ад грэч. bathys - глыбокі і bios - жыццё), марскія арганізмы, якія жывуць у тоўшчы вады на вялікіх глыбінях (ад 500 м). 8 Батыграфічная крывая (ад грэч. bathys - глыбокі і grapho - пішу), частка гіпсаграфічнай крывой, якая характарызуе распаўсюджанасць розных глыбінь дна акіяна або мора. Гл.… 9 Батыметрыя, вымярэнне глыбінь акіянаў, мораў і інш. водных аб'ектаў спецыяльнымі прыборамі розных сістэм. 10 Батыпелагіяль (ад грэч. bathys - глыбокі і лац. pelagos - адкрытае мора), водная тоўшча, якая знаходзіцца паміж глыбінямі ад 200 да 3000 м. 11 Батыскаф (ад грэч. bathys - глыбокі і skaphos - судна), глыбакаводны самаходны апарат для акіянаграфічных і інш. даследаванняў дна мораў і акіянаў. 12 Батыяль (батыяльная зона; ад грэч. bathys - глыбокі), зона марскога дна, якая адпавядае кантынентальнаму схілу (ад 200-600 да 3000 м). 13 Безадходныя тэхналогіі, тэхналогіі, якія забяспечваюць максімальнае выкарыстанне і перапрацоўку сыравіны, матэрыялаў і паўфабрыкатаў у працэсе вытворчасці шляхам найбольш эфектыўнага… 14 Бенталь (ад грэч. benthos - глыбіня, дно), дно і прыдонны слой вады вадаёмаў як асяроддзе пражывання арганізмаў. 15 Бентас (ад грэч. benthos - глыбіня, дно), насельніцтва дна; сукупнасць арганізмаў, якія жывуць на грунце і ў грунце дна вадаёмаў. Б. дзеляць на раслінны (фітабентас)… 16 Берагаўмацавальныя насаджэнні і збудаванні, сродкі для аховы берагоў і ўхілаў земляных дамбаў ад размыву і абвальвання. Выкарыстоўваюцца насаджэнні з вербаў, густасцябловых травяністых шматгадовых… 17 Біём (ад грэч. bios - жыццё і лац. omat, oma - канчатак, які абазначае сукупнасць; ад англ. biom), сукупнасць відаў раслін і жывёл і асяроддзя іх пражывання… 18 Біёнт (ад грэч. bion (biontos) - які жыве), арганізм, які прыстасаваўся ў ходзе эвалюцыі да пражывання ў пэўным асяроддзі - біятопе. Адрозніваюць аэрабіёнты,… 19 Біёта (ад грэч. bios - жыццё), сукупнасць жывых арганізмаў, якая склалася гістарычна і аб'яднана агульнай вобласцю распаўсюджання. У адрозненне ад біяцэнозу… 20 Біяакустыка (ад грэч. bios - жыццё і akustikos - слыхавы, які слухае), раздзел біялогіі, які вывучае гукавую сігналізацыю і зносіны жывёл у прыродзе, іх арыентацыю…