1 Аазіс, участак тэрыторыі ў зоне пустынь або паўпустынь з багатай травяністай, хмызняковай і дрэвавай расліннасцю; фармуецца дзякуючы ўвільгатненню грунтавымі… 2 Абалонкі зямной кары, уключаюць тры слаі: асадкавая А. з. к. - паверхневая, таўшчыня ад 0 да 8-15 км, найбольш тонкі слой - у горных абласцях; гранітная А. з. к. знаходзіцца… 3 Абарыгены (ад лац. aborigine - ад пачатку), карэнныя насельнікі (людзі, жывёлы, расліны) якой-небудзь тэрыторыі. Гл. Аўтахтоны. 4 Абвадненне, сукупнасць мерапрыемстваў, накіраваных на паляпшэнне водазабеспячэння насельніцтва, сельскай гаспадаркі, прамысловасці. 5 Абвалаванне, абгароджванне мясцовасці дамбамі або землянымі валамі з мэтай аховы ад затаплення тэрыторый, якія прылягаюць да водных масіваў (вадасховішчаў, рэк, азёр).… 6 Абісаль (абісальная зона; ад грэч. abyssos - бяздонны), зона марскога дна, якая адпавядае глыбіням акіянічнага ложа (3000-6000 м). 7 Абісапелагіяль (ад. грэч. abyssos - бяздонны і лац. pelagos - адкрытае мора), тоўшча вады ў межах глыбінь абісалі (3000-6000 м). 8 Абіятычныя фактары (ад грэч. a - адмоўе і bioticos - жывы, жыццёвы), сукупнасць умоў неарганічнага асяроддзя (тэмпературы, вільготнасці, ціску паветра, саставу марскіх і… 9 Аблігатны, абавязковы. Напр., А. паразіты вядуць толькі паразітычны спосаб жыцця і па-за гаспадаром існаваць не могуць; А. анаэробы жывуць толькі ў бескіслародным… 10 Абмен рэчываў (метабалізм), сукупнасць усіх хімічных змяненняў і ўсіх відаў ператварэнняў рэчыва і энергіі, якія забяспечваюць развіццё, жыццядзейнасць і самаўзнаўленне… 11 Абсорбцыя (ад лац. absorptio - паглынанне), паглынанне рэчыва з раствору або сумесі газаў цвёрдым целам або вадкасцю; адбываецца ва ўсім аб'ёме паглынальніку (абсарбенту).… 12 Аграбіяцэноз (аграцэноз; ад грэч. agros - поле, bios - жыццё і koinos - агульны), сукупнасць арганізмаў, якія жывуць на землях сельскагаспадарчага карыстання, занятых… 13 Аграфітацэноз (ад грэч. agros - поле і phyton - расліна), расліннае згуртаванне, якое ствараецца чалавекам шляхам пасеву або пасадкі вырошчваемых раслін (палі, агароды,… 14 Агульнасць экасістэм, іх падабенства па відавому складу арганізмаў, якія ў іх уваходзяць; выражаецца каэфіцыентам А. э., які вылічваецца для кожнай буйной сістэматычнай катэгорыі.… 15 Адаптацыя (ад лац. adaptatio - прыстасаванне, прыладжванне), сукупнасць марфалагічных, паводзінскіх, папуляцыйных і інш. асаблівасцей дадзенага біялагічнага віду,… 16 Адаптыўнасць, здольнасць арганізма або папуляцыі прыстасоўвацца да існавання ў змененых умовах навакольнага асяроддзя. 17 Адарант, пахучае рэчыва, якое забруджвае паветра. 18 Адбор натуральны, выжыванне ў працэсе барацьбы за існаванне найбольш прыстасаваных індывідаў. 19 Адбор штучны, адбор сартоў раслін і парод жывёл, які праводзіць чалавек для сваіх патрэб. У экалогіі разглядаюцца групавы і інш. віды адбору. 20 Адвал, насып, які ўтвараецца ў выніку размяшчэння раскрытых парод на спецыяльна адведзеных плошчах. Можа займаць і адмоўныя формы рэльефу - яры, нізіны і г.д.…