1 Бактэрыёды, асобая форма азотфіксуючых клубеньчыкавых бактэрый (рызобій), якую яны набываюць у клубеньчыках бабовых раслін. 2 Бактэрыяльна-хімічнае вышчалачванне, выцягванне хімічных элементаў з мінералаў, руд, канцэнтратаў і горных парод шляхам іх акіслення або растварэння мікраарганізмамі і прадуктамі іх метабалізму.… 3 Бактэрыяфаг, гл. фаг. 4 Банк генаў, набор генаў дадзенага арганізма, атрыманы ў складзе рэкамбінантных ДНК. 5 Безінтронны структурны ген, ген, пазбаўлены інтронаў. 6 Біягеатэхналогія металаў, тэхналогія здабывання металаў з руд, канцэнтратаў, горных парод і раствораў з дапамогай мікраарганізмаў або прадуктаў іх абмену пры нармальным ціску… 7 Бястымусныя мышы, мышы, якія не маюць тымуса і таму пазбаўленыя ўсіх імуналагічных функцый, залежных ад T-лімфацытаў, у прыватнасці, няздольныя да непрымання трансплантантаў.…