41 сірацець // сіраціць Сірацець. 1. Станавіцца сіратой, траціць сваіх бацькоў; быць сіратой. І вось - Алеся сірацее. Ю.Таўбін. 2. перан. Жыць гаротна, цяжка, не мець сувязі… 42 сістэматыка // сістэматызацыя // сістэматычнасць // сістэмнасць Сістэматыка. 1. Спец. Класіфікацыя, групоўка прадметаў, з'яў. Абгрунтаваўшы гістарычны працэс развіцця відаў, тэорыя Дарвіна запатрабавала іншага падыходу… 43 сітаваты // сітавы // сітны Сітаваты. Падобны на сіта; з порамі, дробнымі дзірачкамі, пустотамі. Хрупала пад нагамі падшэрхлая наледзь, а з палёў патыхала вільгаццю праталін і… 44 сітаўка // сітніца // сітнік / сітнёг / сітняк Сітаўка. Невялічкая птушка шэра-белага колеру з доўгім хвастом, які пастаянна хістаецца. Скачуць, нібы на спружынах, вёрткія шэрыя пліскі. Тут называюць… 45 сітуатыўны // сітуацыйны Сітуатыўны. Які ўзнікае ў пэўных умовах; выкліканы пэўнымі ўмовамі. Сітуатыўны падыход. Сітуацыйны. Спец. Які мае адносіны да сітуацыі - сукупнасці… 46 скавародка // скавароднік Скавародка. Разм. Невялікая скаварада. З кашы ... [бабка] рабіла піражкі і падсмажвала іх на скавародцы. Я.Колас. Скавароднік. Плоскі круглы хлеб,… 47 скальп // скальпель Скальп. Скура з валасамі, знятая з галавы (ваенны трафей у некаторых дзікіх плямён). Гэта ты здзіраеш скальпы, бледнатвары подлы брат. П.Панчанка. … 48 скарбніца // скарбонка Скарбніца. Сукупнасць культурных, духоўных ці матэрыяльных каштоўнасцей; месца іх захоўвання; крыніца чаго-н. Міхась Чарот ... напісаў добрыя паэмы… 49 складны // складны // складскі Складны. Разм. 1. Стройны, зладжаны; рыфмаваны. Я шчаслівы, што я разам пяю песні з камсамолам. Пяём песні складным сказам, ажно рэхі йдуць наўкола!… 50 скруглець // скругліць Скруглець. Разм. Патаўсцець, паправіцца; набыць круглявую форму. Таму й Сычыха сытая, скруглела, як пірог. Сукенкай аксамітавай змятае пыл з дарог!… 51 скрытны // скрыты Скрытны. Які скрывае ад іншых свае пачуцці, настроі, думк і г.д. Паглыблены ў сябе, скрытны, ён нібы знарок хаваў, што там у яго душы. І.Мележ. Скрыты.… 52 скулаваты // скулавы // скуласты Скулаваты. Пакрыты гнойнымі нарывамі, скуламі; са скуламі. Скулаватае цела. Скулавы. Які мае адносіны да скулы - адной з парных касцей твару ніжэй… 53 скульптарскі // скульптурны Скульптарскі. Які мае адносіны да скульптара. У яго яшчэ ў дзяцінстве праявіліся скульптарскія здольнасці, пазней скульптура стала яго захапленнем,… 54 скураны // скурны Скураны. 1. Які мае адносіны да вырабу скур і да рэчаў са скуры. З краю гарадка, на беразе рэчкі, некалькі ўжо год існаваў скураны заводзік. К.Чорны.… 55 скура // шкура Скура. 1. Верхняе покрыва цела чалавека (радзей - жывёлы). Зімавец стаяў нерухома, як скамянеў. Адно крылы носа нервова торгаліся ды жаўлакі пад скураю… 56 слепнуць // сляпіць Слепнуць. Станавіцца сляпым; траціць здольнасць бачыць. Гэта быў, бадай, самы шчаслівы дзень у яе жыцці. Дзеля яго можна было слепнуць над газаваю лямпай,… 57 слізісты // слізкі Слізісты. Які мае адносіны да слізі, з'яўляецца сліззю; які выдзяляе слізь. Асцюкаватая мякіна раніць слізістыя абалонкі поласці рота і можа прывесці… 58 слоўнікавы // слоўны Слоўнікавы. 1. Які мае адносіны да складання і выдання слоўнікаў. Не выклікае пярэчання і структура слоўнікавых артыкулаў. Яна надзвычай простая, матэрыял… 59 служачы // службовы // служывы / служылы Служачы. Той, хто працуе па найму ў сферы разумовай ці фізічнай працы, звязанай не з вытворчасцю, а са сферай абслугі. Сярод рабочых і служачых жанчыны… 60 слязісты // слязлівы Слязісты. Які выдзяляе слёзы; які хварэе на слёзацячэнне. Хутка ўсе пайшлі на работу, у бараку засталіся толькі Федзя з маці ды старая сербка з сівай…