На запыт знайшлося 185 артыкулаў

  1. 101
    адумацца, абдумацца, апомніцца, апамятацца, абразуміцца; спахапіцца, схамянуцца, ахамянуцца, ачухацца, расчухацца, ачомацца, ацяміцца (разм.) □ сабрацца з думкамі, узяцца за розум, прыйсці да розуму
  2. 102
    адчай, роспач, асуджанасць, безнадзейнасць, бездапаможнасць, бяспомачнасць, безвыходнасць, разгубленасць, беспараднасць, беспрасветнасць; бяссілле, тупік (перан.) □ упадак духу
  3. 103
    адчуванне, пачуццё, пачуванне, чуццё, уражанне, інстынкт, асацыяцыя
  4. 104
    адысці, адысціся, адступіць, адступіцца, адысці назад, адступіць назад, падацца назад, рэціравацца
  5. 105
    аер, плюшнік
  6. 106
    ажаніцца, жаніцца; запісацца, узяць, ачалавечыцца, ачапіцца (разм.)
  7. 107
    ажываць, аджываць, уваскрасаць
  8. 108
    ажыццяўляць, здзяйсняць, выконваць, спраўджваць, рэалізаваць □ праводзіць у жыццё
  9. 109
    азнаямленне, знаёмства
  10. 110
    азызлы, адрузлы, адутлаваты
  11. 111
    айчым; войчым (абл.)
  12. 112
    акампанемент, суправаджэнне
  13. 113
    акно / у самалёце, на караблі: ілюмінатар
  14. 114
    акораны, голы
  15. 115
    акорд, сугучнасць, сугалоссе
  16. 116
    акружыць, абкружыць, абступіць, абстаць, абсесці, аблегчы; абняць, ачапіць, аблажыць, акучыць (разм.); блакіраваць (перан.) □ узяць у клешчы
  17. 117
    актывізавацца, ажывіцца □ забіць крыніцай, падняць галаву
  18. 118
    акуляры / прымацоўваюцца да носа: пенснэ
  19. 119
    акурак, недакурак; бычок (разм.)
  20. 120
    аладка, блін, блінец / тонкі: наліснік / з грэцкай мукі: грачанік / з дранае бульбы: дранік

Паведаміць пра недакладнасьць