На запыт знайшлося 185 артыкулаў

  1. 121
    алегарычны, пераносны, іншасказальны
  2. 122
    алегорыя, іншасказанне
  3. 123
    аліва, масліна
  4. 124
    алфавіт, азбука / азбука Морзе: марзянка (разм.)
  5. 125
    альпініст, скалалаз
  6. 126
    амерыканец / жыхар ЗША: янкі (зняваж.)
  7. 127
    амеці; аціра (абл.)
  8. 128
    англічанін; брытанец, брыт; сын Альбіёна (выс.)
  9. 129
    ануча, сцірка; шмата, шмотка, ашмоціна (разм.)
  10. 130
    анямець, здранцвець, сшэрхнуць
  11. 131
    апамятавацца, апрытомнець, ачнуцца
  12. 132
    апаражніць; спаражніць, асушыць (разм.)
  13. 133
    апатыя, абыякавасць, вяласць, раўнадушша
  14. 134
    апладзіраваць; пляскаць, пляскаць у далоні (разм.) □ біць у ладкі
  15. 135
    апладысменты, воплескі (мн.); авацыя
  16. 136
    апора; апірышча (разм.); стойка (спец.)
  17. 137
    апошні, астатні, канчатковы, канцавы, хваставы; рэшні (абл.); фінальны (перан.)
  18. 138
    апраўдацца, абараніцца / на словах: адгаварыцца
  19. 139
    апрацаваць, абрабіць; урабіць (разм.)
  20. 140
    апрача, апроч, акрамя; акрым, кром (абл.) □ за выключэннем, не лічачы, калі не лічыць

Паведаміць пра недакладнасьць