На запыт знайшлося 27 артыкулаў

  1. 1
    знагла (знагле) прысл. — раптоўна, нечакана
  2. 2
    знадзоный — змучаны, змарнелы, знясілены
  3. 3
    знадобе прысл. — неабходна, патрэбна
  4. 4
    знаемо прысл. — вядома
  5. 5
    знаемость (знаймость)
    1. знаёмства;
    ˜ знаемость брати (чинити) — знаёміцца;
    2. веды, веданне пра што-н., звестка
  6. 6
    знакомито прысл. — вядома;
    ˜ чинити знакомито — даводзіць да ведама
  7. 7
    зналезти (зналести, зналязти) — знайсці
  8. 8
    знаменикъ — пячатка
  9. 9
    знамените (знаменито) прысл.
    1. вядома, зразумела;
    2. багата, шчодра, паважна
  10. 10
    знаменитый (знаемитый)
    1. вядомы, славуты;
    2. вялікі, значны, багаты, пышны
  11. 11
    знаменный — пазначаны;
    ˜ дерево знаменное — борць з уласніцкім знакам
  12. 12
    знамость:
    ˜ мети знамость — ведаць, знаёміцца
  13. 13
    знамя (знаме, знаймя)
    1. знак, метка, насечка, кляймо;
    ˜ знамя бортное — уласніцкі знак на борці;
    2. участак зямлі, які належыць аднаму гаспадару і мае межавы знак;
    3. які-н. знак на целе чалавека (сіняк, шрам, радзімка);
    4. сімвалічнае адлюстраванне чаго-н.;
    ˜ знамя небесное — знак задыяка;
    5. дакумент, змацаваны пячаткай або подпісам афіцыйных асоб;
    6. хрышчэнне, блаславенне, асяненне знакам святога крыжа;
    7. сведчанне, прыкмета, доказ; прадвесце;
    8. цуд, незвычайная з'ява;
    9. воінскі сцяг
  14. 14
    знатникъ
    1. сваяк;
    2. мн. знатники — сведчанні, доказы
  15. 15
    знашати
    1. ліквідаваць, скасаваць;
    2. вывучаць; выхоўваць
  16. 16
    зневестити — стаць падобным да жанчыны
  17. 17
    зневнима прысл. — непазбежна, няўхільна
  18. 18
    знелютованье — крыўда, шкода, пакаранне
  19. 19
    знемецка прысл. — па-нямецку, на нямецкі манер
  20. 20
    знендзеный
    1. збяднелы;
    2. схуднелы

Паведаміць пра недакладнасьць