101 аўтаметрыя, -і, ж. Навуковая дысцыпліна, якая вывучае тэарэтычныя асновы праектавання аўтаматычных вымяральных і кантрольных прыбораў і вымяральных інфармацыйных… 102 аўтамоталатарэя, -і, ж. Латарэя, у якой разыгрываюцца аўтамабілі, матацыклы і пад. 103 аўтаномія, -і, ж. Самакіраванне; права самастойна вырашаць справы ўнутранага заканадаўства і кіравання. Дэмакратычная дзяржава павінна прызнаваць аўтаномію розных… 104 аўтаномнасць, -і, ж. Уласцівасць аўтаномнага. 105 аўтаномны, -ая, -ае. Які карыстаецца аўтаноміяй, мае аўтаномію. Аўтаномная рэспубліка. Аўтаномная вобласць. 106 аўтапагрузчык, -а, м. Машына на аўтамабільным хаду для пагрузкі, разгрузкі і перамяшчэння грузаў. 107 аўтапаенне, -я, н. Паенне жывёлы з аўтапаілак. 108 аўтапаілка, -і, ДМ -лцы; Р мн. -лак; ж. Спецыяльнае прыстасаванне для паення жывёлы з аўтаматычнай падачай вады. 109 аўтапакрышка, -і, ДМ -шцы; Р мн. -шак; ж. Аўтамабільная пакрышка. 110 аўтапарк, -а, м. Аўтамабільны парк. 111 аўтапартрэт, -а, М -рэце, м. Партрэт мастака, скульптара, які выкананы ім самім. 112 аўтапілот, -а, М -лоце, м. Прыстасаванне для аўтаматычнага кіравання лятальным апаратам. 113 аўтапоезд, -а, м. Састаў з аўтамабіля-цягача і прычэпа або паўпрычэпа. 114 аўтапрабег, -у, м. Прабег калоны аўтамабіляў па зараней вызначаным маршруце з выпрабавальнай і агітацыйнай мэтай. 115 аўтапрычэп, -а, м. Спецыяльны дадатковы кузаў, які прычэпліваецца да грузавога аўтамабіля. 116 аўтар, -а, м. Стваральнік літаратурнага або іншага мастацкага твора, навуковай працы, праекта і пад. Аўтар рамана. Аўтар гіпотэзы. Аўтар сімфоніі. [Лац. autor.]… 117 аўтаралі, нескл., н. Спец. Спартыўныя спаборніцтвы на спецыяльна падрыхтаваных аўтамабілях або матацыклах па пэўнаму графіку руху і вызначанаму маршруту. [Ад… 118 аўтараліст, -а, М -сце, м. Спец. Спартсмен, які спецыялізуецца па аўтаралі; удзельнік аўтаралі. 119 аўтарамонтны, -ая, -ае. Які мае адносіны да рамонту аўтамабіляў, прызначаны для яго. Аўтарамонтныя майстэрні. 120 аўтаркія, -і, ж. 1. Эканамічная палітыка гаспадарчага адасаблення краіны. 2. У філасофіі стоікаў — самазадаволенасць як ідэал дабрачыннасці чалавека. [Грэч.…