121 аўтарскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да аўтара, належыць яму. Аўтарскі тэкст. Аўтарская задума. Аўтарскае права. ○ Аўтарскі аркуш гл. аркуш. 122 аўтарства, -а, н. Прыналежнасць твора аўтару. Як адно з першых заканамерна ўзнікае.. пытанне адносна аўтарства ілюстрацый і аздоб, якія надалі выданням Скарыны… 123 аўтаручка, -і, ДМ -чцы; Р мн. -чак; ж. Ручка для пісання, у якой чарніла аўтаматычна падаецца да пяра. 124 аўтарызаваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аўтарызаваць. 125 аўтарызавацца, -зуецца; незак. Зал. да аўтарызаваць. 126 аўтарызаваць, -зую, -зуеш, -зуе; зак. і незак., што. Афіцыйна ўхваліць (ухваляць) пераклад, копію, рэпрадукцыю і пад. свайго твора. [Ад фр. autoriser — дазваляць.]… 127 аўтарызацыя, -і, ж. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аўтарызаваць. [Фр. autorisation.] 128 аўтарытарнасць, -і, ж. Кніжн. Уласцівасць аўтарытарнага. 129 аўтарытарны, -ая, -ае. Кніжн. 1. Заснаваны на безагаворачным падпарадкаванні ўладзе, аўтарытэту. 2. Які імкнецца ўмацаваць свой аўтарытэт. [Ад фр. autoritaire… 130 аўтарытэт, -а і -у, м. 1. -у. Агульнапрызнанае значэнне, уплыў. Карыстацца аўтарытэтам. Падарваць аўтарытэт. Мець аўтарытэт. □ Аўтарытэт Маркі Балука высока стаяў… 131 аўтарытэтнасць, -і, ж. Уласцівасць аўтарытэтнага. 132 аўтарытэтны, -ая, -ае. 1. Які карыстаецца аўтарытэтам. Аўтарытэтны таварыш. Аўтарытэтны вучоны. // Які заслугоўвае давер'я. Аўтарытэтная крыніца. Аўтарытэтная камісія.… 133 аўтарэферат, -а, М -раце, м. Рэферат твора (звычайна навуковага), напісаны самім аўтарам. Аўтарэферат дысертацыі. 134 аўтасалон, -а, м. Выстаўка (раздзел выстаўкі) для дэманстрацыі новых мадэлей аўтамабіляў. 135 аўтасамазвал, -а, м. Грузавы аўтамабіль, кузаў якога механічна перакульваецца. 136 аўтаспорт, -у, М -рце, м. Аўтамабільны спорт. 137 аўтастанцыя, -і, ж. Аўтобусная станцыя. 138 аўтастоп, -а, м. 1. Прыстасаванне для аўтаматычнага спынення поезда пры падыходзе яго да закрытага пуцявога сігналу. 2. Сістэма арганізаванага выкарыстання турыстамі… 139 аўтастопавец, -паўца, м. Той, хто возіць на аўтамабілі людзей, якія маюць талоны аўтастопа (у 2 знач.). 140 аўтастрада, -ы, ДМ -дзе, ж. Прамая і шырокая шашэйная дарога для масавага і хуткага аўтамабільнага руху. [Іт. autostrada.]