1 Рагнеда Рагвалодаўна (960(?)-1000), полацкая князёўна, асветніца. Дачка полацкага князя Рагвалода, жонка вялікага князя кіеўскага Ўладзіміра Святаславіча (Уладзіміра Хрысціцеля);… 2 Рада Вялікага Княства Літоўскага (паны-рада), найвышэйшы орган дзяржаўнай улады ў Вялікім Княстве Літоўскім. 3 Ракако, стылявы кірунак у эўрапейскім мастацтве 1-й паловы 18 ст., у якім панаваў грацыёзны, вычварны арнаментальны рытм. 4 Рацыяналізм, філасофскі кірунак, які прызнае розум асновай пазнання. 5 Ротмістр, камандзір пешай або коннай роты ў войску Вялікага Княства Літоўскага. 6 Рыгарызм, строгае правядзенне якога-небудзь прынцыпу ў дзеянне, паводзіны і думку. 7 Рыторыка, навука пра аратарскае мастацтва. 8 Рэальнае вучылішча, сярэдняя навучальная ўстанова ў дарэвалюцыннай Расеі, у якой даваўся значны аб'ём ведаў па прыродазнаўчых навуках (матэматыцы, фізіцы, біялогіі). 9 Рэгент, 1) Кіраўнік царкоўнага хору. 2) Асоба, якая ажыццяўляе ўладу ў дзяржаве ў выпадку вакантнасці прастола, малалецтва, хваробы манарха. 10 Рэнесанс (Адраджэнне), перыяд у культурным і ідэйным развіцці краін Заходняй і Цэнтральнай Эўропы 14-16 ст. 11 Рэфармацыя, шырокі грамадскі рух у Заходняй і Цэнтральнай Эўропе 16 ст., які меў антыфеадальны і антыкаталіцкі характар. 12 Рэферэндарый, саноўнік у Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай. 13 Рэфлексія, 1) Роздум, аналіз уласнага псіхічнага стану. 2) Форма тэарэтычнай дзейнасці чалавека, накіраваная на асэнсаванне ўласных дзеянняў і іх законаў.