На запыт знайшлося 218 артыкулаў

  1. 61
    подписокъ — памочнік пісара ў земскім судзе
  2. 62
    подсада — прымесь, прымешка
  3. 63
    подскарбий — вышэйшая службовая асоба ў Вялікім Княстве Літоўскім, якая загадвала дзяржаўным скарбам; дзяржаўны казначэй
  4. 64
    подстароста (подстаростий)
    1. намеснік старасты;
    2. наглядчык замка, аканом маёнтка
  5. 65
    подстолий (подстольникъ)
    1. намеснік стольніка;
    2. ганаровы тытул, які надаваўся знатным магнатам і шляхцічам (з 16 ст.)
  6. 66
    подступокъ
    1. паклёп, нагавор;
    2. падлог, ашуканства
  7. 67
    подступца — ашуканец
  8. 68
    подсудокъ
    1. памочнік суддзі;
    2. пісар земскага павятовага суда
  9. 69
    подущене — падбухторванне
  10. 70
    подчаший
    1. прыдворная пасада, намеснік чашніка;
    2. ганаровы тытул
  11. 71
    подъездокъ — малады, неаб'езджаны конь
  12. 72
    подымное прым. у знач. наз. — падатак з кожнага двара (дыму)
  13. 73
    поединкомъ (поедынкомъ) прысл. — паасобку, асобна
  14. 74
    поета — паэт
  15. 75
    пожаданне — жаданне, прага
  16. 76
    пожадливый — прагны
  17. 77
    пожегнатися — развітацца
  18. 78
    по животе — пасля смерці
  19. 79
    пожитечный — карысны, даходны; урадлівы (пра зямлю)
  20. 80
    пожня — луг, пакос, ніва

Паведаміць пра недакладнасьць