На запыт знайшлося 218 артыкулаў

  1. 161
    посесоръ (поссессоръ) — уладальнік, арандатар
  2. 162
    посилокъ — падмацаванне, дапамога
  3. 163
    последокъ — прадаўжальнік, наступнік
  4. 164
    послизнене — памылка, недахоп
  5. 165
    пословщизна — падатак на ўтрыманне паслоў
  6. 166
    послухъ — сведка, відавочнік
  7. 167
    посмыкъ — тоўстая жэрдка
  8. 168
    пособитель — памочнік
  9. 169
    посошное прым. у знач. наз. — зямельны падатак з сялян
  10. 170
    посполитая вшетечница — блудніца, прастытутка
  11. 171
    посполитая речъ (речъ посполитая)
    1. дзяржава, краіна-рэспубліка;
    2. назва дзяржавы;
    3. грамадзянскасць, простанароддзе;
    4. урад, улада, кіраўніцтва
  12. 172
    посполите прысл. — звычайна
  13. 173
    посполитое рушенье — апалчэнне
  14. 174
    посполитый (поспольный)
    1. сумесны, супольны;
    2. просты, звычайны;
    3. агульны, усенародны;
    4. публічны, грамадскі, свецкі, урадавы, дзяржаўны;
    5. вядомы, даступны, зразумелы, відавочны
  15. 175
    посполнымъ голосомъ (выбрати) — аднадушна, сумесна
  16. 176
    посполство
    1. насельніцтва;
    2. просты народ
  17. 177
    посполъ прысл. — разам, сумесна
  18. 178
    поставъ
    1. кавалак тканіны, скрутак;
    2. адзінка колькасці тканіны, роўная 50 локцям
  19. 179
    постожное прым. у знач. наз. — падатак з сялян за сенажаці
  20. 180
    посторога
    1. нагляд, ахова;
    2. перасцярога, папярэджанне

Паведаміць пра недакладнасьць